Темы

На асабістых прыёмах у старшыні Кіраўскага райвыканкама

На асабістых прыёмах у старшыні Кіраўскага райвыканкама

У Бута-1У жыхароў раёна ёсць магчымасць звярнуцца па праблемных пытаннях да старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава на асабістыя прыёмы грамадзян, якія праводзяцца ў райвыканкаме, сельвыканкамах (згодна зацверджанага графіка), на суботнюю “прамую тэлефонную лінію” (таксама згодна графіка) — паведамленні аб гэтым публікуюцца на старонках раённай газеты “Кіравец”, а таксама агучыць хвалюючыя праблемы падчас праводзімых кіраўніком раёна сустрэч з насельніцтвам, Адзіных дзён інфармавання.

У пачатку сакавіка асабісты прыём грама-дзян, пражываючых на тэрыторыі Скрыпліцкага сельсавета, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў правёў у Скрыпліцкім сельвыканкаме.
На прыём звярнуўся жыхар аг.Скрыпліца С.С.Лебедзеў па пытанні рамонту дарожнага палатна па вул.Зарэчнай, дзе ён пражывае. Мужчына, прывёзшы і выгрузіўшы на ўчастак дарогі гліну, не прадугледзеў, што з-за гэтага пагоршыцца стан дарожнага палатна.
С.С.Лебедзеву было рэкамендавана напісаць заяву ва УКП “Жылкамгас” аб правядзенні грэйдзіравання і падсыпкі ўказанага ўчастка дарожнага палатна за кошт уласных сродкаў заяўніка — на падставе дамоўленасці з кіраўніцтвам “Жылкамгаса”. Іншых домаўладанняў на гэтым участку вуліцы не маецца.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў падчас асабістага прыёму абмеркаваў са старшынёй Скрыпліцкага сельвыканкама Жаннай Рышкевіч і дырэктарам КСУП “Ніва-Барсукі”, як вырашаюцца пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва на тэрыторыі сельсавета.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость