На асабістых прыёмах у старшыні Кіраўскага райвыканкама


У пачатку сакавіка асабісты прыём грама-дзян, пражываючых на тэрыторыі Скрыпліцкага сельсавета, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў правёў у Скрыпліцкім сельвыканкаме.
На прыём звярнуўся жыхар аг.Скрыпліца С.С.Лебедзеў па пытанні рамонту дарожнага палатна па вул.Зарэчнай, дзе ён пражывае. Мужчына, прывёзшы і выгрузіўшы на ўчастак дарогі гліну, не прадугледзеў, што з-за гэтага пагоршыцца стан дарожнага палатна.
С.С.Лебедзеву было рэкамендавана напісаць заяву ва УКП “Жылкамгас” аб правядзенні грэйдзіравання і падсыпкі ўказанага ўчастка дарожнага палатна за кошт уласных сродкаў заяўніка — на падставе дамоўленасці з кіраўніцтвам “Жылкамгаса”. Іншых домаўладанняў на гэтым участку вуліцы не маецца.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў падчас асабістага прыёму абмеркаваў са старшынёй Скрыпліцкага сельвыканкама Жаннай Рышкевіч і дырэктарам КСУП “Ніва-Барсукі”, як вырашаюцца пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва на тэрыторыі сельсавета.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.