На прыёме ў дэпутата ў Мышкавічах

На прыёме ў дэпутата ў Мышкавічах


КононДэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук правёў асабісты прыём грамадзян у адміністрацыйным будынку ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.

Менавіта правядзенне сустрэч з насельніцтвам у сваіх выбарчых акругах лічыць Ігар Паўлавіч важным накірункам у рабоце. Па яго словах, такія сустрэчы дапамагаюць зразумець, што клапоціць жыхароў населеных пунктаў, што іх цікавіць.
Ігар Кананчук, адзначыў, што часам людзі прыходзяць з пытаннямі, якія патрабуюць дадатковага разгляду, не ўсе з іх можна вырашыць адразу ж. Дэпутат абавязаны ўважліва выслухаць кожнага, даць слушную параду, падказаць далейшыя крокі. Прыемна, падкрэсліў Ігар Кананчук, калі ўдаецца прыходзячым на прыём людзям аказаць дапамогу, на якую яны разлічвалі. Вядома, большасць грамадзян задае пытанні асабістага характару, але ёсць і тыя, хто абараняе не толькі свае, але і грамадскія інтарэсы.
З кожным наведвальнікам, які прыйшоў на асабісты прыём, Ігар Паўлавіч вёў грунтоўную размову, пастараўся даць вычарпальныя адказы на пастаўленыя пытанні. Дэпутат запэўніў, што прыкладзе ўсе намаганні і акажа садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў, якія хвалююць звярнуўшыхся да яго грамадзян.
Так, жыхаркі аг.Мышкавічы звярнулася да дэпутата па пытанні, з-за якога трапіла ў складаную жыццёвую сітуацыю. Тычылася яно грашовага займу і грошай пад працэнты. Жанчына растлумачыла, што дадзенае пытанне было разгледжана ў судовым парадку. Згодна рашэння суда яна выплачвае доўг.
Выслухаўшы ўважліва заяўніцу, Ігар Кананчук адзначыў, што не мае права ўмешваецца ў работу судовай улады. Існуе ўстаноўлены і заканадаўча замацаваны парадак абскарджвання рашэнняў суда ўсіх інстанцый.
Разам з тым, дэпутат даў даручэнне свайму памочніку больш дэталёва разабрацца ў склаўшайся сітуацыі. Аб выніках жанчына будзе праінфармавана дадаткова.
Са сваёй праблемай прыйшоў да дэпутата і кіраўчанін К. Мужчына ў свой час працаваў у адной з прыватных фірм г.Бабруйска. Па яго словах, у красавіку 2015 года з ім скасавалі кантракт і перавялі на дагаварную форму найму. Аднак, пасля гэтага зарплату яму перасталі выплачваць, а потым і ўвогуле звольнілі без папярэджвання, прычым заднім чыслом па заканчэнні кантракта. Усе дакументы аб тым, што ён яшчэ працаваў у дадзенай фірме на працягу двух месяцаў, чамусьці зніклі. У сувязі з гэтым, атрымалася, што ў 2015 годзе грамадзянін не прымаў у поўным аб’ёме ўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў.
Мужчыне было прапанавана сабраць неабходныя дакументы і падаць іх у службу “адно акно” для далейшага разбіральніцтва камісіяй райвыканкама.
Завяршаючы асабісты прыём грамадзян, Ігар Кананчук адзначыў, што не вялікая колькасць людзей, звярнуўшыхся да яго ў ходзе прыёму, сведчыць аб зладжанай рабоце раённай улады і адказных службаў, якія імкнуцца аператыўна вырашаць узнікаючыя ў грамадзян пытанні.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем