Темы

«Прамую тэлефонную лінію» і асабісты прыём грамадзян правяла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая

«Прамую тэлефонную лінію» і асабісты прыём грамадзян правяла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая

ТунеядыАсабістыя прыёмы грамадзян па пытанні рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства” правялі 18 лютага намеснікі старшыні і кіраўнікі структурных падраздзяленняў Магілёўскага аблвыканкама. Адбыліся асабістыя прыёмы і ў гар-, райвыканкамах.
У мінулую суботу ў Кіраўскім райвыканкаме “прамую тэлефонную лінію”, а таксама асабісты прыём грамадзян па пытанні рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства” правяла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая.

На прыёме прысутнічалі начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кіраўскім раёне Віктар Каранкевіч, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вольга Русецкая.
Пытанні і звароты, звязаныя з рэалізацыяй норм дэкрэта №3, прагучалі і ад тэлефанаваўшых на “прамую тэлефонную лінію”, і ад прыйшоўшых на прыём жыхароў раёна. Усяго па гэтай тэме звярнулася 5 грамадзян: большасць пытанняў тычылася магчымасці вызвалення ад уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год у сувязі са знаходжаннем, на іх погляд, у цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Усе аргументы заяўнікаў, іх жыццёвыя сітуацыі былі дэталёва разгледжаны, дадзены канкрэтныя парады, тлумачэнні, рэкамендацыі, якім чынам і куды неабходна звяртацца.
Двое жыхароў Кіраўска прыйшлі на прыём за кансультацыямі за сваіх дзяцей, якія атрымалі з падатковай інспекцыі паведамленні аб неабходнасці ўплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў. Маўляў, ці ёсць у іх падставы звяртацца наконт вызвалення ад уплаты збору?
Бацькоў уважліва выслухалі і парэкамендавалі падмацаваць свае словы адпаведнымі дакументамі, з улікам гэтага іх заявы будуць разглядацца камісіяй па разгляду зваротаў грамадзян, прэтэндуючых на атрыманне льгот па ўплаце рэспубліканскіх падаткаў, збораў (пошлін), поўнасцю ўплачваемых у раённы бюджэт.
Падрабязныя тлумачэнні алгарытму дзеянняў былі дадзены ў хо-дзе асабістага прыёму і “прамой лініі” грамадзянам, якія, хаця не працуюць на прадпрыемствах ці ў арганізацыях, але, па іх словах, займаюцца асабістай падсобнай гаспадаркай.
Падчас гутаркі з людзьмі рабіўся акцэнт на тым, што нормы дэкрэта №3 не нацэлены на тое, каб прымусіць кагосьці працаваць, а каб грамадзяне свядома ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Затраты рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў на сацыяльную сферу вельмі значныя, а гэта бясплатныя медыцына, адукацыя, іншыя выгоды, якімі ўсе карыстаюцца, таму і ўдзел ва ўплаце падаткаў павінен быць салідарным. А калі хто не ў стане гэта рабіць у сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй — кожны канкрэтны выпадак будзе ўважліва разглядацца.
Адна з жыхарак раёна праявіла пільнасць і, хаця не атрымлівала паведамлення з падатковай інспекцыі, патэлефанавала на “прамую лінію”, каб пацікавіцца, ці патрэбна ёй
уплачваць збор: у 2015 годзе яна
не працавала, а была да 1лістапада аформлена па догляду за хворай маці, інвалідам
I групы.
Жанчыне растлумачылі, што
ёй не належыць уплачваць збор
за 2015 год.
Трэба заўважыць, грамадзяне, якія звярталіся на “прамую лінію”, у ходзе асабістага прыёму, прэтэнзій наконт норм дэкрэта №3 не выказвалі, ставіліся да гэтага з разуменнем, станоўча адгукаліся аб унесеных у студзені бягучага года зменах, у прыватнасці, пункта “знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі”.
Па выніках кансультацый, дадзеных у ходзе прыёму, двое грамадзян ужо ў гэты дзень падалі ў службу “адно акно” райвыканкама заявы з неабходнымі дакументамі для разгляду пытання па прадастаўленні льгот.
Тэкст і фота Наталлі ХАДАКОВАЙ.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость