Темы

Калі клопат – прафесія

Калі клопат – прафесія

5 студзеня сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі сацыяльнай абароны – людзі, якія займаюцца налічэннем сацыяльных пенсій і дапамог, бяспечнымі ўмовамі працы, працаўладкаваннем, прадастаўленнем ільгот і матэрыяльных выплат, аказваюць дапамогу рознага роду дома людзям сталага ўзросту. Іх праца патрабуе не толькі прафесійных ведаў, але і вялікага цярпення, спачування і разумення.

Сёння мы раскажам пра жанчыну, якая выбрала такую прафесію. Таццяна Леанідаўна Кухарава, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Кіраўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, жыве ў Селіцы Паўлавіцкага сельсавета. У прафесіі 10 гадоў. Дарэчы, юбілей працы жанчына адзначыла напярэдадні прафесійнага свята – 4 студзеня. Таццяна Кухарава нарадзілася ў Харлапавічах, скончыла Паўлавіцкую школу, і ў думках не было пакінуць малую радзіму. Працавала паштальёнам у Паўлавічах. Потым, калі засталася без работы, выйшла на замену сацыяльнага работніка ды так і засталася…

Даведачна. У раёне працуе 57 сацыяльных работнікаў аддзялення сацыяльнай дапамогі дома. Якія абслугоўваюць 436 пажылых і непрацаздольных грамадзян, у тым ліку 370 у сельскай мясцовасці.

Сям’я з разуменнем прыняла выбар Таццяны Леанідаўны. А праца – ды нічога новага. Вясковае жыццё з дзяцінства навучыла дапамагаць іншым. Праўда, у дзіцячыя гады нашай гераіні не было ў вёсцы сацыяльных работнікаў, але вяскоўцы заўсёды дапамагалі старым: няхай гэта будзе сваяк ці проста сусед. Гэта свайго роду вясковая псіхалогія. Таму, мусіць, выбар быў зусім не выпадковым. На думку жанчыны праца сацыяльнага работніка будуецца на даверы і блізкасці, асабліва ў вёсцы: “Напэўна, наша праца на вёсцы крыху адрозніваецца ад такой жа працы ў горадзе, таму што тут цябе добра ведаюць не толькі твае падапечныя, але і ўсе вяскоўцы. А дапамога часта заключаецца не толькі ў паслугах, але і ў простых чалавечых зносінах. Я аказваю сацыяльныя паслугі дома 10 непрацаздольным пажылым грамадзянам, сярод якіх ёсць і інваліды. Усе яны адзінока пражываючыя і жывуць у Паўлавічах, Шырокім, Падвішанні, Барсуках, Полькавічах. Так, у іх ва ўсіх ёсць дзеці, але яны жывуць дзесьці і не могуць кожны дзень наведваць бацькоў, а людзям у гадах патрэбна ўвага. Я разумею, што не магу замяніць іх дзяцей, але затое магу быць побач, выслухаць, падтрымаць. А для іх часам важна проста паразмаўляць. У такія моманты я разумею, што мая праца – гэта не толькі абавязак, а і магчымасць падарыць крыху цяпла і клопату тым, хто так мае ў гэтым патрэбу”.
У абавязкі Т.Л.Кухаравай уваходзіць купля і дастаўка прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў першай неабходнасці, дапамога ў прыгатаванні ежы, прынесці вады, дапамагчы падпаліць печку, прыбраць у хаце, у двары і іншае. Цяжкасцяў нямала, таму што праца з людзьмі, а тым больш з пажылымі – асаблівая.
Трэба быць міласэрным, валодаць вялікім цярпеннем, умець знаходзіць падыход да кожнага. “Затое і радасць ад працы – асаблівая, – падкрэслівае сацработнік. – Ведаеце, як прыемна адчуваць, што табе давяраюць, цябе паважаюць. Іх адкрытыя ўсмешкі дапамагаюць не толькі ў працы, але і ў жыцці. Адчуваеш сябе патрэбным чалавекам”. На думку Таццяны Леанідаўны, такое стаўленне трэба заслужыць: калі паабяцала нешта, то выканай, а гэта ў сваю чаргу яшчэ і дысцыплінуе.
Таццяна Леанідаўна – актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця сельсавета, карыстаецца заслужанай павагай не толькі ў сваіх падапечных і аднавяскоўцаў, а і ў кіраўніцтва. За добрасумленную працу і якаснае аказанне сацыяльных паслуг да прафесійнага свята ёй аб’яўлена Падзяка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Значэнне працы сацыяльнага работніка цяжка пераацаніць. Такія спецыялісты дапамагаюць людзям не страціць надзею, веру ў свае сілы, жыць паўнацэнным жыццём.
Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость