У гонар жанчын

Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся 14 кастрычніка ў Музеі Славы Магілёўшчыны.
Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі 30 матуль з розных куткоў Прыдняпроўскага краю. Сярод іх – прадстаўніца Кіраўшчыны – мнагадзетная маці Кацярына Храмовіч.
Сярод ганаровых гасцей – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, кіраўнікі структурных падраздзяленняў
аблвыканкама.
З віншаваннямі да жанчын звярнуўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка: «Ёсць у нашым жыцці словы, сэнс якіх не трэба тлумачыць. Яны зразумелыя з самага дзяцінства: мама, дом, Радзіма. Дзень маці – свята, якое адклікаецца ў сэрцы кожнага асаблівай цеплынёй. Менавіта матуля адчыняе дзіцяці мір, вучыць яго гаварыць, суперажываць, адрозніваць дабро ад зла. Побач
з ёй дзіця разумее, што такое клопат і справядлівасць. Гэтыя першыя ўрокі становяцца для яго маральным арыенцірам на ўсё жыццё».
Падчас афіцыйнай цырымоніі сем матуль, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць дзяцей і больш, былі ўдастоены ордэна Маці. Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік рэгіёну адрасаваў мнагадзетным і прыёмным маці, якія падарылі дзіцяці сям’ю, пачуццё абароненасці і ўпэўненасць: яго любяць
і заўсёды чакаюць дома.
Кацярына Храмовіч падзялілася сваімі ўражаннямі аб удзеле ў мерапрыемстве:
– Для мяне гэтая падзея стала вельмі яркай і эмацыянальна хвалюючай. Я ўдзячна раённым уладам за аказаны мне высокі давер прадстаўляць жанчын Кіраўшчыны на гэтым мерапрыемстве.
Такі Дзень маці, упэўнена, застанецца ў маёй памяці надоўга. Для нас арганізавалі экскурсію па Музею. Шчыра кажучы, вельмі хацела там пабываць. Убачанае ўразіла сваёй грандыёзнасцю і цікавай падачай падзей Вялікай Айчыннай вайны. Вырашыла, што абавязкова пабываем у Музеі ўсёй сям’ёй.
Цеплынёй у сэрцы адгукнуліся словы, з якімі да нас звярнуўся старшыня аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. Ён адзначыў, што многія сумяшчаюць работу, догляд за дзецьмі і сям’ёй, а гэта – каласальная праца. Але самае складанае – выхаваць дзіцяці так, каб яно было гордасцю для бацькоў, а калі стане дарослым – з павагай і клопатам адносілася да іх. Кранальнымі былі словы аб тым, што дзяржава не проста гаворыць дзякуй матулям за нараджэнне дзіцяці, а рэальна дапамагае. Моцная і шчаслівая сям’я – гэта і ёсць будучыня нашай краіны, аснова яе бяспекі
і працвітання.
Нам уручылі кветкі і памятныя падарункі. Яркія ўражанні пакінуў святочны канцэрт, асабліва выступленне маленькіх артыстаў, якія спявалі і чыталі вершы пра матуль і іх бясконцую любоў да дзяцей.
Людміла СЯМЁНАВА.
- Премьера киноленты о Кирилле Прокофьевиче Орловском запланирована на декабрь 2026 года

- У гонар жанчын

- З 17 па 24 кастрычніка 2026 года ў Беларусі пройдзе рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё»

- Трактор в подарок на «Дажынках-2026». Новый Беларус-1221.3 — в деле!

- 17 октября прямую телефонную линию проведет Татьяна Михайловна Русецкая

- Единый день информирования прошел в КСУП «Нива-Барсуки»





