Чарговы Дзень адкрытых дзвярэй адбыўся ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Кіраўска

У пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 адбыўся чарговы Дзень адкрытых дзвярэй для вучняў школ раёна. На гэты раз пазнавальная экскурсія была арганізавана для рабят з 6 класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.

Таксама хлопчыкі даведаліся пра тое, як можна паступіць ва універсітэт Грамадзянскай абароны МНС або спецыялізаваны ліцэй пры дадзеным універсітэце, якія патрабаванні прад’яўляюцца да абітурыентаў, а таксама пра нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы і стане здароўя. Увазе рабят быў прадстаўлены відэафільм аб матэрыяльна-тэхнічнай базе ўстаноў адукацыі, магчымасцях для вучобы і правядзення вольнага часу.


Захапляльным відовішчам для дзяцей стала дэманстрацыя магчымасцей пажарнага аўтамабіля.
Хлопчыкі яшчэ доўга абмяркоўвалі ўбачанае падчас мерапрыемства, а некаторыя з іх зацікавіліся магчымасцю паступіць у навучальныя ўстановы МНС.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

