Темы

Чэмпіёнства змяніла прапіску: у Кіраўску прайшоў традыцыйны агляд-конкурс «Юны інспектар дарожнага руху»

Чэмпіёнства змяніла прапіску: у Кіраўску прайшоў традыцыйны агляд-конкурс «Юны інспектар дарожнага руху»

ЮИД-1

ЮИД-2

ЮМД-3

Традыцыйны агляд-конкурс “Юны інспектар дарожнага руху”, які штогод праводзіцца на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сёлета сабраў 9 каманд з устаноў адукацыі. Аб гэтым расказала педагог-арганізатар ЦДАДіМ Святлана Каспяровіч. 
Як заўсёды, адным з арганізатараў спаборніцтваў выступіла аддзяленне дзярж­аўтаінспекцыі РАУС. Яго супрацоўнікі разам з педагогамі прынялі ўдзел у судзействе конкурсаў. Мэты агляду-конкурсу напрамую пераклікаюцца з задачамі дарожнай інспекцыі: прафілактыка і папярэджванне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, выхаванне законапаслухмяных удзельнікаў дарожнага руху, прыцягненне ўвагі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый да праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прапаганда здаровага ладу жыцця.
Праграма спаборніц­тваў, як заўсёды, была вельмі насычанай. Каб быць у лідарах, камандам трэба было як мага лепей праявіць сябе ў 7 конкурсах. У залежнасці ад іх характару лепшыя выяўляліся як у асабістым, так і камандным заліку.
У конкурсе “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху” найлепшыя здольнасці праявілі Цімур Новікаў з Мышкавіцкай СШ і Уладзімір Садоўскі з Чыгірынскай СШ.
Далёка не ўсім удалося чыста праехаць на этапе “Фігурнае ваджэнне веласіпеда”, бо, як заўсёды, удзельнікаў чакалі на дыстанцыі хітрыя пера­шкоды. Найбольш хутка і якасна з імі справіліся: сярод хлопчыкаў — Арсеній Юрчанка з Мышкавіцкай СШ, у дзяўчынак — Настасся Котава з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева.
Навыкі медыцыны ўдзельнікі дэманстравалі ў конкурсе “Аказанне першай дапамогі пацярпеўшаму”. Найлепш праявілі сябе прадстаўнік Паўлавіцкай школы Максім Іваноў і Настасся Еўдакімава з Баравіцкай СШ.
Лепшую тэарэтычную падрыхтоўку на веданне правілаў дарожнага руху прадэманстравалі Арсен Кед з Баравіцкай СШ і вучаніца Дабаснянскага НПК ДС-СШ Вікторыя Мітраховіч.
Адным з самых відовішчных, як заўсёды, быў конкурс “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне”, дзе рабяты ў сваіх тэматычных выступленнях праявілі артыстычныя здольнасці. Мацнейшай тут стала агітбрыгада каманды “Дарожны дазор” з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, другое месца заняла каманда “Дарожны патруль” з Мышкавіцкай СШ і трэцяе — паўлавіцкая каманда “ДПС”.
У такім жа парадку гэтыя тры каманды размясціліся ў “табелі аб рангах” і ў конкурсе “Газета”.
У конкурсе-прэзентацыі “Мой атрад” не было роўных камандзе з Дабаснянскага НПК ДС-СШ, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі зборныя Паўлавіцкай і Баравіцкай школ.
Па выніках усіх конкурсаў агульнакамандную перамогу святкавала каманда “ДПС” Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалее­ва, якая змагла адцясніць з першага радка лідара апошніх гадоў “Дарожны дазор” з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, зараз кіраўчане сталі другімі. Удалым можна назваць сёлетняе выступленне ЮІДаўцаў з Баравіцкай СШ, якія замкнулі тройку прызёраў.
Камандзе-пераможцы даручана права прадстаўляць наш раён на занальных спаборніцтвах у Бабруйску.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость