Темы

«Дзень бяспекі» прайшоў у аздараўленчым лагеры «Юнацтва» ў аг.Барсукі

«Дзень бяспекі» прайшоў у аздараўленчым лагеры «Юнацтва» ў аг.Барсукі

У рабят працягваецца самая радасная пара — летнія канікулы. Многія з іх скарысталі магчымасць адпачыць і падмацаваць здароўе ў дзіцячых лагерах, санаторыях, хтосьці праводзіць час дома, але наведвае розныя гурткі па інтарэсах, спартыўня секцыі і пляцоўкі. Задача дарослых — заняць вольны час хлопчыкаў і дзяўчынак карыснымі справамі, не дапусціць няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх.

З гэтай мэтай на мінулым тыдні прадстаўнікамі камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС і супрацоўнікамі РАНС была праведзена тэматычная сустрэча з рабятамі, якія зараз адпачываюць у маладзёжным патрыятычным лагеры “Юнацтва” на вучэбна-спартыўнай базе ў аг.Барсукі.

У пазнавальнай гутарцы выратавальнікі расказалі дзецям пра небяспеку, якая можа здарыц-
ца з імі дома, на вуліцы, у лесе ці на ва­дзе, і як не трапіць у надзвычайную сітуацыю, як сябе паво­дзіць, калі бяда ўсё ж такі здарылася.

Старшы інспектар ГПіУГ РАНС Аляксандр Жураўскі яшчэ раз нагадаў пра мерапрыемствы ў межах рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыму і агню”, расказаў аб тым, што вельмі часта дзіцячае свавольства з агнём прыво­дзіць да пажараў і гібелі дзяцей ад іх.
Для замацавання карыснай інфармацыі хлоп­чыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсах, віктарынах і гульнях. У якасці падарунка рабяты атрымалі буклеты па супрацьпажарнай тэматыцы і бяспецы жыццядзейнасці.

Жывы інтарэс у рабят выклікала пажарная машына, а дакладней, магчымасць паспраба­ваць сябе ў ролі ліквідатара пажара з дапамогай рукава пад моцным ціскам вады. Прычым не толькі хлопцы скарысталі магчымасць паказаць сваю сілу, знайшліся і смелыя дзяўчынкі.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС райвыканкама Андрэй Літвінка давёў да ведама рабят інфармацыю аб стане злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, адказнасці, якая можа наступіць за рознага роду ўчынкі.

Намеснік старшыні ка­місіі па справах непаўналетніх райвыканкама Міхаіл Каранкевіч нагадаў рабятам аб праводзімых у раёне мерапрыемствах па фарміраванні ў рабят культуры бяспечных і адказных паводзін, вядзення здаровага ладу жыцця, па арганізацыі вольнага часу і прапаганды ідэй гуманізму ў маладзёжным асяроддзі.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара

Последние новости

В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

В коллективах Кировского района проходит Единый день информирования

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Торжественное открытие юбилейного XXXV «Славянского базара»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 20 июля по 19 августа проводится Месячник безопасного труда в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем