Каб вада не стала бядой… На Кіраўшчыне мабільныя групы праводзяць штодзённыя прафілактычныя рэйды на вадаёмах

Каб вада не стала бядой… На Кіраўшчыне мабільныя групы праводзяць штодзённыя прафілактычныя рэйды на вадаёмах

З павышэннем тэмпературы паветра многія з нас імкнуцца да возера альбо рэчкі, каб уратавацца ад спёкі. Але ж ні ў якім разе нельга забывацца
на тое, што існуюць правілы знаходжання на вадаёмах, і грэбаванне імі можа прывесці да трагедыі. Сумная статыстыка сёлетняга чэрвеня, на жаль, пацвярджае гэты факт.
З пачатку летняга сезону ў раёне стартавала работа, накіраваная на прафілактыку няшчасных выпадкаў на вадзе. Літаральна штодня адказныя службы раёна праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы на водных аб’ектах у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама №5-29 ад 31.03.2021 года. Створаны мабільныя групы, удзельнікі якіх згодна зацверджанага графіка і маршрутаў патрулявання ажыццяўляюць комплекс прафілактычных мер у адносінах да грамадзян. У іх ліку – выяўленне фактаў распіцця спіртных напіткаў на пляжах і ў грамадскіх месцах, забеспячэнне грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку людзей каля вадаёмаў, правядзенне растлумачальнай работы сярод насельніцтва па пытаннях папярэджвання няшчасных выпадкаў на вадзе.

Адзін з такіх рэйдаў у сераду правялі супрацоўнікі райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў і рэдакцыі газеты “Кіравец”. У ходзе яго ўдзельнікі наведалі тэрыторыі некалькіх вадаёмаў раёна.
Пачалі з традыцыйна самага масавага месца – пляжа на возеры “Селішча”. Як вядома, гэта адзіны ў раёне вадаём, дзе афіцыйна дазволена купанне. Тут арганізавана пастаяннае дзяжурства матроса-выратавальніка, які ўважліва сочыць за тым, што адбываецца на даручаным яму ўчастку. На момант прыезду мабільнай групы на возеры было шматлюдна. Яно і ня­дзіўна: тэмпература паветра “пераваліла” за 30°С, і людзі – дарослыя і дзеці – шукалі прахалоду ў вадзе. Парушэнняў правілаў паводзін рэйдавай брыгадай тут выяўлена не было, грамадзяне праводзілі вольны час з захаваннем мер бяспекі. Яшчэ раз аб гэтых мерах шэрагу з іх нагадаў старшы інспектар СПіУГ РАНС Аляксандр Жураўскі і ўручыў адпаведныя памяткі, а ўчастковы інспектар міліцыі Ілья Бойка расказаў аб недапушчэнні распіцця спіртных напіткаў, а таксама аб тым, што трэба паклапаціцца аб захаванасці маёмасці. Дарэчы, гэтую інфармацыю яны паўтарылі і на іншых наведаных аб’ектах, дзе сустрэлі людзей, якія адпачывалі каля вады.

Па некалькі чалавек удзельнікі мабільнай групы сустрэлі каля вадаёмаў у в.Вілы і каля асфальта-бетоннага завода “Сугроб”. Праўда, яны не купаліся, а адпачывалі на беразе. Тым не менш, усім было яшчэ раз нагадана, што купанне ў гэтых вадаёмах забаронена. Дарэчы, аб гэтым асобныя з іх, як ні дзіўна, не ведалі. І ў тым, між іншым, маецца пэўны рэзон, бо каля асобных вадаёмаў адсутнічаюць адпаведныя інфармацыйныя знакі.

Нікога не сустрэлі каля вадаёма ў в.Букіно. І гэта зразумела: вада тут выглядае занадта бруднай, а тэрыторыя вакол зарасла быльняком і кустоўем…
Пры наведванні штучнага вадаёма-копані непадалёк ад СШ №1 быў устаноўлены факт распіцця алкагольных напіткаў. Прычым пад увагу мабільнай групы трапілі тры жанчыны-кіраўчанкі… Яны хоць спрачаліся і імкнуліся даказаць сваю “цвярозасць”, факт адваротнага быў наяве. Парушальніцам на першы раз былі вынесены афіцыйныя папярэджанні. Згодна заканадаўства, калі падобныя факты паўтарацца на працягу года, жанчынам пагражае адміністрацыйная адказнасць і штраф.
Рэйдавыя мерапрыемствы працягваюцца. Хацелася б засяродзіць увагу тых, хто імкнецца адпачыць каля вады, што праводзяцца яны не для таго, каб кагосьці пакараць. Іх мэта, у першую чаргу, – не дапусціць таго, каб вада стала бядой, забрала жыцці і здароўе. Давайце ж не будзем грэбаваць элементарнымі правіламі, захаваем саміх сябе для нашых родных і блізкіх!
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх