Темы

Кіраўскія выратавальнікі разам з прадстаўнікамі іншых арганізацыі і службаў правялі заняткі са школьнікамі ў раённым кабінеце АБЖ

Кіраўскія выратавальнікі разам з прадстаўнікамі іншых арганізацыі і службаў правялі заняткі са школьнікамі ў раённым кабінеце АБЖ

Кіраўскія выратавальнікі разам з прадстаўнікамі іншых арганізацыі і службаў правялі заняткі з вучнямі паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Дабаснянскага і Любоніцкага НПК ДС-СШ у раенным кабінеце асноў бяспекi жыццядзейнасцi. Аб гэтым расказаў старшы інспектар СПіУГ Кіраўскага РАНС Аляксандр Жураўскі.

На занятках выступілі прадстаўнікі Кіраўскага раёна газазабеспячэння ПУ «Бабруйскгаз», Кіраўскага раённага адзела па надзвычайных сітуацыях, Кіраўскай раённай энергагазінспекцыі і медыкі Кіраўскай цэнтральнай райбальніцы.

Кожны з вучняў атрымаў шмат карысных ведаў, якімі яны абавязкова падзеляцца з бацькамі.

Прадстаўнікі раёна газазабеспячэння паведамілі дзецям аб бяспечным выкарыстанні газа ў паўсядзённым жыцці. Прадстаўнік энергагазінспекцыі расказаў школьнікам, як правільна і бяспечна карыстацца электрычнымі прыборамі. Медыкі вялі размову пра захаванне здароўя, скіравалі ўвагу на  прафілактыку траўматызму, расказалі, як дапамагчы чалавеку зберагчы сваё жыццё.

Прадстаўнік РАНС расказаў вучням аб правілах бяспекі жыццядзейнасці, нагадаў аб тым, што нельга паліць траву і гуляць з запалкамі, пералічыў, якія месцы вельмі небяспечныя для гульняў і якія няшчасці могуць здарыцца, калі не выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Напрыканцы прадстаўнікі арганізацый і службаў, якія ўдзельнічалі ў занятках, раздалі дзецям памяткі з правіламі бяспекі ў розных жыццёвых сітуацыях.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

Последние новости

В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

В коллективах Кировского района проходит Единый день информирования

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Торжественное открытие юбилейного XXXV «Славянского базара»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 20 июля по 19 августа проводится Месячник безопасного труда в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем