Темы

Кіраўчане выступілі дастойна!

Кіраўчане выступілі дастойна!

Дзень абаронца Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь аматары лыжнага спорту Магілёўскай вобласці адзначылі гоначнымі стартамі. Ў Магілёве на спартыўных пляцоўках Пячэрскага лесапарку адбылося традыцыйнае абласное зімовае свята “Беларуская лыжня-2013”. У ім прынялі ўдзел звыш 400 спартсменаў і лыжнікаў-аматараў з усіх раёнаў Магілёўскай вобласці, у тым ліку і каманда нашага раёна.
У дзел у лыжных гонках, прычым не ў якасці гледачоў альбо балельшчыкаў, а лыжнікаў прымалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, а таксама яго намеснік Валерый Малашка. У прывітальным слове Пётр Міхайлавіч нагадаў, што здаровы лад жыцця — ў прыярытэце сацыяльнай палітыкі дзяржавы.
Гонар Кіраўшчыны абараняла каманда з 11 чалавек начале са старшынёй райвыканкама Уладзімірам Піскіжавым. За лідарства на лыжнай дыстанцыі кіраўнік нашага раёна спрачаўся ў асабістым забегу са старшынямі гар- і райвыканкамаў, начальнікамі структурных падраздзяленняў аблвыканкама. У выніку ў забегу сярод удзельнікаў да 45 год Уладзімір Піскіжаў заняў ганаровае другое месца.
У лыжных спаборніцтвах прымалі ўдзел не толькі дарослыя, але і дзеці, вучні школ, навучэнцы ВНУ, ССНУ і каледжаў. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны грашовымі прызамі і дыпломамі.
Каб падмацаваць сілы пасля спартыўных стартаў, паходная салдацкая кухня прапаноўвала фірменную страву — ячную кашу. У шматлікіх гандлёвых кропках можна было набыць чай, каву, свежую выпечку.
Па водгуках кіраўчан — удзельнікаў “Беларускай лыжні-2013”, гэтае зімовае свята дало магчымасць не толькі цікава і карысна правесці святочны выхадны дзень, але і назапасіць вялізны запал бадзёрасці, энергіі і цудоўнага настрою.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость