Темы

Клапаціцеся аб пажарнай бяспецы!

Моцныя маразы прынеслі нямала турбот як грамадзянам (асабліва пражываючым у прыватным сектары), так і супрацоўнікам аддзела па надзвычайных сітуацыях. Першыя пачалі актыўней паліць печы, пры гэтым некаторыя з іх, грэбуючы элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі, а іншыя грэюцца, як гаворыцца, знутры, злоўжываючы спіртнымі напоямі, за што і расплачваюцца стратамі маёмасці ці даху над галавой, а іншы раз і жыцця…
Адзін з такіх пажараў адбыўся 29 студзеня бягучага года ў в.Негаўля. Паведамленне аб узнікшым      узгаранні паступіла на цэнтр аператыўнага рэагавання райаддзела па надзвычайных сітуацыях ноччу ў     1 гадзіну 32 мінуты. На момант прыбыцця першых падраздзяленняў на месца здарэння дом гарэў ад-крытым полымем, дах і перакрыцці абваліліся ўнутр будынка.
Пасля ліквідацыі пажару ў доме былі знойдзены трупы двух грамадзян. З-за таго, што загінуўшыя моцна абгарэлі, устанаўленнем іх асоб займаецца раённы фддзел Следчага камітэта.
Вядома, што домаўладанне належыць грамадзяніну У.К.Фралову, 1963 г.н., які пражываў тут адзін. Па сведках суседзяў, у дзень пажару да гаспадара дома наведваўся ў госці аднасяльчанін В.І.Карасёў, 1984 г.н.
Устаноўлена, што дадзенае домаўладанне не было падключана да электразабеспячэння і не абсталявана аўтаномным пажарным апавяшчальнікам.
Дакладная прычына адбыўшагася пажару ўстанаўліваецца.
Калі рыхтаваўся гэты нумар газеты, стала вядома яшчэ аб двух пажарах: адзін з іх адбыўся 29 студзеня ў в.Пацава Слабада, другі — 30 студзеня ў в.Лешчанка. Прычыны — неасцярожнае абыходжанне з агнём (перапалы печаў). На шчасце, абодва выпадкі абы-шліся без чалавечых ахвяр.
У сувязі з адбыўшыміся здарэннямі райаддзел па надзвычайных сітуацыях звяртаецца да жыхароў індывідуальных домаўладанняў з просьбай яшчэ раз праверыць спраўнасць печаў ацяплення і комінаў, наяўнасць перадтопачнага ліста. У моцны мароз печ лепш паліць некалькі разоў на дзень пакрысе, чым адзін раз — але “да чырвані”. Выпальванне печы неабходна завяршаць не пазней, чым за дзве гадзіны да таго, як ляжаце спаць.
Памятайце, што толькі строгае выкананне правілаў пажарнай бяспекі, асцярожнасць і пільнасць дазволяць пазбегнуць трагедый, а выкарыстанне аўтаномных пажарных апавя-шчальнікаў дапаможа выявіць узгаранне на самай ранняй стадыі.
Дзмітрый РОШЧЫН,
начальнік РАНС.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость