Темы

«Маладосць! Прыгажосць! Здароўе!»

«Маладосць!  Прыгажосць!  Здароўе!»

Пад такой назвай у мінулую суботу на стадыёне райцэнтра адбылося культурна-спартыўнае свята. Тут сабраліся каманды прадпрыемстваў, арганізацый, сельсаветаў, устаноў адукацыі. Акрамя іх на стадыён прыйшло шмат кіраўчан рознага ўзросту, якія прымалі самы актыўны ўдзел у спаборніцтвах: міні-біятлоне, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, шашках, сямейных спаборніцтвах на санях, “Снежны снайпер” і інш.
Са словамі прывітання да тых, хто свой выхадны дзень скарыстаў з карысцю для здароўя, прыйшоў на стадыён, каб паспаборнічаць, пахварэць за іншых, звярнуўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.Л. Карпук. Ён адзначыў, што спартыўныя спаборніцтвы кожны раз пацвярджаюць: няма мяжы магчымасцям у прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.
Весела, масава, забаўляльна праходзіла свята. Пачаткам спаборніцтваў паслужыла песня “Героям спорта”, якую праспявалі прысутныя разам з вядучым А.Шапялевічам. Затым каманды разыйшліся на вызначаныя месцы для ўдзелу ў спаборніцтвах і конкурсах.
Вельмі парадавалі гледачоў самыя маленькія, для якіх быў наладжаны конкурс “Качаняты пройдуць для вас!” Спачатку старт быў дадзены хлопчыкам, а затым — дзяўчынкам. Стараліся ўсе, але не ўсе былі першымі. Самыя спрытныя на фінішы атрымалі прызы.
Па-сапраўднаму захапляльным было сямейнае катанне на санях: кожны тата за вяроўку цягнуў сані з жонкай і дзіцем цэлых 100 метраў! Як толькі мужчыны пачыналі разбег, ногі коўзаліся ў розныя бакі, яны падалі, падымаліся і ўпарта беглі наперад. Весяліліся ўсе: і самі ўдзельнікі, і прысутныя. А перамогу святкавалі сем’і Міхайлюк (Дабаснянскі с/С), Улашчанка (г.Кіраўск), Доўгіх (Паўлавіцкі с/С). Яны былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі, а заахвочвальныя прызы атрымалі сем’і Арцюховых (г.Кіраўск) і Зоркіных (Баравіцкі с/С).
Аматараў лыж захапілі спаборніцтвы па міні-біятлоне. Сярод мужчын перамаглі прадстаўнікі Мышкавіцкага сельсавета: В.Бяляўскі, Я.Пішчалін і А.Марцючэнка. А прадстаўніцы Стайкаўскага — Г.Пуцята і Г.Шаўцова сталі лепшымі сярод жанчын: ім не было канкурэнцыі, бо толькі яны ўдзвюх выйшлі на старт. В.Садоўскі са Стаек выступіў без штрафных кругоў. Па ўласным жаданні прыняў удзел у спаборніцтве кіраўчанін М.І.Бондараў, і, нягледзячы на пенсіённы ўзрост, паказаў добры вынік.
(Працяг у №7 райннай газеты ад 25 студзеня).

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость