НА ПЕРШЫМ МЕСЦЫ – ПРАФІЛАКТЫКА

НА ПЕРШЫМ МЕСЦЫ – ПРАФІЛАКТЫКА

У барацьбе з каранавірусам, як, дарэчы, і з любой іншай інфекцыяй, важнае значэнне маюць прафілактычныя меры. Асцярожнасць, выкананне і захаванне элементарных правілаў гігіены залішнімі не бываюць ніколі, асабліва зараз.  

Адзін з немалаважных накірункаў прафілактычных мерапрыемстваў – устаноўка і размяшчэнне ў аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання, месцах масавага знаходжання людзей разнастайных дэзынфіцыруючых сродкаў і інфармацыйна-прапагандысцкай  друкаванай прадукцыі медыцынскага профілю.

Прадстаўнікі райЦГЭ праводзяць маніторынгі па арганізацыях і ўстановах раёна, падчас якіх правяраюць наяўнасць дазатараў з антысептыкамі для апрацоўкі рук, як для працуючых, так і наведвальнікаў. На кантролі – правядзенне вільготных санітарных апрацовак памяшканняў дэзсродкамі.

Першымі, як і належыць па спецыфіцы прафесіі, зладжанасць прадэманстравалі медыкі. Яшчэ ў сакавіку, калі назіраўся сезонны ўсплеск захворванняў ВРВІ, ва ўстановах аховы здароўя раёна быў уведзены масачны рэжым, у аддзяленнях увялі карантын, змяніўся графік і парадак наведвання хворых.

Меры прафілактыкі прадпрынялі ў арганізацыях і на прадпрыемствах, якія працуюць з вялікай колькасцю людзей: магазінах і аб’ектах грамхарчу райспажыўтаварыства, філіяле “Аўтапарк №14” і інш.

Належным чынам наладжана работа па прафілактыцы распаўсюджвання каранавірусу ў філіяле “Аўтапарк №14”. Двойчы на дзень праводзіцца поўная апрацоўка дэзынфіцыруючымі сродкамі салонаў аўтобусаў. На ўваходзе ў транспартным сродку маюцца дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук пасажыраў. Вадзіцелі забяспечаны антыбактэрыяльнымі сурвэткамі, а таксама вадкімі спецпрэпаратамі для апрацоўкі салона аўтобуса, у выпадку вострай неабходнасці, і рук.

На аўтастанцыі пры ўваходзе маецца інфармацыйны стэнд аб мерах прафілактыкі каранавірусу, побач – навясны дазатар з антысептыкам.

Як адзначыў вядучы інжынер па арганізацыі перавозак філіяла “Аўтапарк №14” Валерый Каранкевіч, у іх арганізацыі ў наяўнасці неабходны запас дэзынфіцыруючых сродкаў як для апрацоўкі спецтранспарту, так і для ўласнай гігіены работнікаў і пасажыраў. Касіры аўтастанцыі ў рабоце з кліентамі выкарыстоўваюць індывідуальныя медыцынскія маскі і пальчаткі, маюцца і дэзсродкі. Кожныя 2 гадзіны апрацоўваюцца крэслы ў зале чакання, дзвярныя ручкі, падаконнікі, мыецца падлога.

Дазатары са спецсродкамі стаяць у адміністрацыйным будынку аўтапарка №14, у майстэрнях і гаражах, кожны з работнікаў мае да іх свабодны доступ. На станцыі тэхабслугоўвання аўтамабіляў апрацаваць рукі могуць і кліенты.

Хутка адрэгавалі на новыя правілы абслугоўвання пакупнікоў магазіны і аб’екты грамхарчу райспажыўтаварыства. Паўсюдна размешчана інфармацыя аб спосабах абароны сябе і сваіх родных ад каранавірусу, рэкамендацыі аб захаванні паміж пакупнікамі адлегласці не менш 1,5-2 метры. У спецыяльна вызначаных месцах маюцца дазатары з антысептыкамі. Тэхперсанал апрацоўвае дэзынфіцыруючымі сродкамі дзвярныя ручкі, падаконнікі, іншыя паверхні, мые падлогу. Сярод прадаўцоў уведзены масачны рэжым, таксама яны выкарыстоўваюць пры абслугоўванні пакупнікоў пальчаткі.

Захаванне элементарных мер прафілактыкі – дзейсная абарона ад інфекцыі.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем