Темы

Нам гады — не бяда!

Нам гады — не бяда!

Ад таго, як мы ставімся да старэйшага пакалення, якія адносіны да яго забяспечваюцца з боку сям’і, грамадства — залежыць і тое, як будзем сустракаць паважаны ўзрост мы.
Напярэдадні Дня пажылых людзей у СШ№1 пенсіянеры раёна атрымалі магчымасць сустрэцца з сябрамі, у цёплай атмасферы зарадзіцца бадзёрасцю і станоўчымі эмоцыямі: для іх было наладжана фізкультурна-спартыўнае свята, якое праходзіла пад дэвізам: “Нам года— не беда”. Прыемна было бачыць захопленыя твары, прамяністыя вочы, задавальненне ветэранаў ад той цеплыні , якая прысутнічала на гэтым свяце.
Удельнікі — сталыя жыхары горада здолелі пераканацца ў сваіх магчымасцях у спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, скачках у даўжыню, кручэнні абруча, кіданні мяча ў кальцо, шашках.
Спаборніцтвы былі наладжаны аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, фізкультурна-спартыўным клубам раёна. Яны ж прадаставілі дыпломы і прызы.
За першае месца ў спаборніцтвах сярод мужчын быў узнагаро-джаны Пётр Сурыновіч, другое — Уладзімір Шпаковіч, трэцяе — Валерый Рудзянкоў. Сярод жанчын першае месца заваявала Валянціна Асямолава, другое — Вольга Іванчанка, трэцяе — Людміла Гаўрыльчык.
Не былі абыдзены ўвагай і іншыя ўдзельнікі свята. Так, за актыўны ўдзел у спаборніцтвах дыпломамі адзначаны: ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Буслаў, Аляксандр Сініцкі, Лідзія Пархамовіч, Паліна Каранкевіч і Марыя Бячкова.
А пасля такога актыўнага правядзення вольнага часу ўдзельнікі свята адпачылі за салодкім сталом, наладжаным раённым саветам ветэранаў (а спонсарам выступіла раённае аддзяленне ГА Фонду міру). Спрыяла добраму настрою ветэранаў і святочная праграма, падрыхтаваная работнікамі раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Максім МІКЕШЫН.

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем