Темы

Перамогу святкавалі гаспадары

Перамогу  святкавалі гаспадары

На базе спартыўных збудаванняў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага прайшло асабіста-каманднае першынство раёна па зімнім мнагаборстве “Здароўе” Рэспублікі Беларусь у праграме круглагадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры.
У дзел у спаборніцтвах, якія праходзілі ў спартыўнай зале Мышкавіцкага СДК і на мясцовым стадыёне, прынялі 16 каманд калектываў фізкультуры прадпрыемстваў, арганізацый і сельгасарганізацый раёна. У праграме спартакіяды былі лыжныя гонкі, скачкі з месца ў даўжыню, падцягванне на перакладзіне — для мужчын і адцісканне ад лавы — для жанчын, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.
Першае агульнакаманднае месца занялі гаспадары — спартсмены СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, другое месца ў каманды Жыліцкага сельгаскаледжа, трэцяе — ДЮСШ. Далей каманды размеркаваліся наступным чынам: СВК “Добасна-агра”, аддзел адукацыі райвыканкама, СВК “Калгас “Ніва”, ліцэй №15, ДРБУ-197, РАНС, райспажыўтаварыства, СВК “Ка-лгас “Беларусь”, ААТ “Кіраўск-Лён”, ААТ “ПМК-97 “Вадбуд”, УКП “Жылкамгас”, СВК “Чырвоны баец” і аўтапарк №14.
У асабістым першынстве абсалютнымі пераможцамі спаборніцтваў сталі: Яўген Пішчалін і Валянціна Халадцова з каманды СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, на другім месцы — Максім Шабліцкі з каманды СВК “Добасна-агра” і Вера Каліноўская, якая выступала за каманду Жыліцкага сельгаскаледжа, на трэцім — Яўген Манько з СВК “Калгас “Ніва” і Алена Дрозд з ДЮСШ.
Лепшыя вынікі ў асобных відах праграмы спартакіяды паказалі: сярод мужчын — Яўген Пішчалін (стральба, падцягванне), Яўген Манько (скачкі ў даўжыню), Андрэй Бяляўскі з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага (лыжныя гонкі), сярод жанчын — Валянціна Халадцова (стральба), Ірына Севярцова з ліцэя №15 (скачкі ў даўжыню), Алена Шалыгіна з каманды аддзела адукацыі райвыканкама (адцісканне ад лавы), Вера Каліноўская (лыжныя гонкі). У тройку прызёраў па асобных відах таксама ўвайшлі Кірыл Сцерлінгаў з ДЮСШ, Сяргей Макаронак з каманды аддзела адукацыі райвыканкама, Алена Сычанава і Алена Шашанка з ААТ “ПМК-97 “Вадбуд”, якія вызначыліся ў стральбе, Максім Шабліцкі, Анатоль Савянкоў з Жыліцкага сельгаскаледжа, Сяргей Макаронак (падцягванне), Алена Дрозд, Паліна Шукан з Жыліцкага сельгаскаледжа (адцісканне ад лавы), Алег Свірко з ліцэя №15, Максім Шабліцкі, Кірыл Сцерлінгаў, Наталля Пацыенак з ДЮСШ, Вера Каліноўская, якія паказалі высокія вынікі ў спаборніцтвах па скачках у даўжыню, Павел Клі-мовіч з РАНС, Яўген Пішчалін, Галіна Шаўцова з аддзела адукацыі райвыканкама і Ганна Бяляўская з каманды СВК “Добасна-агра” (лыжныя гонкі).
Фота
Анастасіі АЎСЯНІК.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость