У Кіраўскім раёне прайшоў абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

У Кіраўскім раёне прайшоў абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Соц-семинар-6Кіраўскі раён стаў месцам правядзення абласнога семінара-практыкуму для кіраўнікоў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Тэма яго была і застаецца актуальнай: захаванне заканадаўства аб ахове працы, пажарнай бяспецы і санітарна-эпідэміялагічных нормах. Прадметам гаворкі былі таксама асобныя аспекты арганізацыі работы тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У рабоце семінара-практыкуму прымала ўдзел старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка.

Тэарэтычная частка праходзіла ў зале пасяджэнняў райвыканкама. Адкрываючы яе, галоўны спецыяліст аддзела па рабоце з кадрамі ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Валянціна Шаргілашвілі і начальнік упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Ірына Казялецкая адзначылі, што наш раён месцам правядзення семінара-практыкуму быў абраны асэнсавана. Кіраўскі раённы Цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва сярод аднатыпных устаноў Магілёўшчыны на працягу шэрагу гадоў неаднаразова адзначаўся дыпломамі. Па ўзнагародах можна меркаваць аб належнай арганізацыі работы РЦСАН па розных пазіцыях, у тым ліку і ў арганізацыі работы па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму: у абласным аглядзе-конкурсе Кіраўскі РЦСАН заняў 2 месца.
Заўсёды існуе ўзаемаразуменне паміж адміністрацыяй Цэнтра і кіраўніцтвам райвыканкама. Быў зроблены акцэнт на тым, што раён садзейнічае ў папаўненні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Аб гэтым гаварыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская.
На тыповыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва звярнуў увагу галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы Павел Краўчынскі. Удзельнікам быў прадыманстраваны відэафільм на гэтую тэму. Вялася таксама размова аб арганізацыі і правядзенні з работнікамі інструктажоў, стажыроўкі і праверцы ведаў па пытаннях аховы працы, забеспячэнні іх сродкамі індывідуальнай абароны, арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі абсталявання і транспартных сродкаў. Кіраўскі РЦСАН быў адзначаны ў гэтым плане як адзін з лепшых у вобласці.
Аб захаванні патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пры арганізацыі харчавання паведаміў загадчык аддзялення гігіены харчавання абласного цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вячаслаў Гурскі.
Пра арганізацыю пажарнай бяспекі ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, патрабаванні пажарнай бяспекі да мясцовых сістэм ацяплення вёў гаворку начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Гладчанка.
Аб тым, як узаемадзейнічаюць Магілёўская абласная арганізацыйная структура Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства” з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва паведаміў яе старшыня Сяргей Саўчанка.
Затым удзельнікі накіраваліся да раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яго работнікі на пляцоўцы каля будынка прадставілі гасцям творчую прэзентацыю дзейнасці ўстановы “Удасканальванне арганізацыі вольнага часу і стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць падтрыманню актыўнага ладу жыцця пажылых грамадзян і інвалідаў”. Прадстаўнікі дзённага знахо­джання РЦСАН гэтых катэгорый з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі разнастайных занальных, міжрэгіянальных, абласных мерапрыемстваў, вельмі творчыя людзі. Для прысутных былі выкананы музычныя, танцавальныя нумары, прадэмастраваны нацыянальныя беларускія касцюмы, зробленыя рукамі прадстаўнікоў дзённага знаходжання інвалідаў. Дарэчы, у рэспубліканскім конкурсе на лепшы купальскі касцюм “Купаліш і Купалінка” касцюм Купалінкі нашага РЦСАН быў адзначаны дыпломам.
Як ужо адзначалася, адміністрацыя Цэнтра надае значную ўвагу гарантыям у вобласці аховы працы, абароне правоў работнікаў на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы. Сацыяльныя работнікі забяспечаны веласіпедамі. За плённую і актыўную працу ў вобласці сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім двое работнікаў Цэнтра былі ўзнагаро­джаны веласіпедамі з электрапрывадам. Таксама сацыяльныя работнікі забяспечаны дарожнымі сумкамі для дастаўкі сваім падапечным прадуктаў харчавання. Былі прадэманстраваны розныя віды спецыяльнай вопраткі у залежнасці ад роду дзейнасці і пагодных умоў.
Цікавасць у гасцей выклікала прэзентацыя сувенірнай прадукцыі “Беларуская спадчына і сучаснасць”, вырабленай у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў.
У актавай зале РЦСАН з дапамогай слайд-прэзентацыі дырэктар установы Вольга Мержый больш падрабязна пазнаёміла з развіццём сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Кіраўшчыны.
Удзельнікі семінара-практыкуму пабывалі ў сацыяльным пункце аг.Баравіца, размешчаным ў будынку сельскага Савета дэпутатаў, а таксама у аддзяленні кругласутачнага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Хвайніца. Была звернута ўвага на стварэнне для грамадзян, якія атрымоўваюць сацыяльныя паслугі ў форме стацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання, спрыяльных умоў знаходжання (пражывання), набліжаных да хатніх, арганізацыі догляду за імі.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Соц-семинар-8 Соц-семинар-1 Соц-семинар-2 Соц-семинар-3 Соц-семинар-4 Соц-семинар-5 Соц-семинар-7

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024