Увага – прафілактыцы

Увага – прафілактыцы

Прафілактыка мае важнае значэнне пры любым захворванні, асабліва інфекцыйным. У барацьбе з каранавірусам сярод асноўных мер – выкананне і захаванне элементарных правілаў гігіены, захаванне сацыяльнага дыстанцыравання, выкарыстанне медыцынскіх масак.

Шэраг прафілактычных мерапрыемстваў прадпрымаюць арганізацыі і прадпрыемствы, якія працуюць з вялікай колькасцю людзей: магазіны і аб’екты грамхарчу райспажыўтаварыства, філіял “Аўтапарк №14” і інш.
Належную ўвагу надаюць рабоце па прафілактыцы распаўсюджвання COVID-19 у філіяле “Аўтапарк №14”. На пастаяннай аснове праводзіцца поўная апрацоўка дэзынфіцыруючымі сродкамі салонаў аўтобусаў. На ўваходзе ў транспартных сродках маюцца дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук пасажыраў. У вадзіцеляў ёсць антыбактэ­рыяльныя сурвэткі, а таксама вадкія спецпрэпараты для апрацоўкі салона аўтобуса, у выпадку вострай неабходнасці, і рук.
Інфармацыйны стэнд аб мерах прафілактыкі каранавірусу размешчаны пры ўваходзе ў аўтастанцыю, побач – навясны дазатар з антысептыкам.
У мэтах прафілактыкі, недапушчэння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі УКП “Жылкамгас” працягвае правядзенне работ па дэзінфекцыі месцаў агульнага карыстання, дзіцячых пляцовак, аўтобусных прыпынкаў, вуліц і іншых.
У 6 інтэрнатах, якія знаходзяцца на балансе камунальнікаў, ажыццяўляецца апрацоўка спецпрэпаратамі лесвічных пралётаў, сцен, падлогі, поручняў. Такія ж мерапрыемствы праводзяцца ў пад’ездах шматпавярховых дамоў, якіх на абслугоўванні УКП “Жылкамгас” 221. Прыбіральшчыцы дадаткова мыюць з дэзсродкамі дзверы і дзвярныя ручкі, вокны і падаконнікі, паштовыя скрыні.
У адпаведнасці з санітарнымі правіламі з дапамогай палівамыйнай машыны са спецсродкамі праводзіцца апрацоўка асфальтабетоннага пакрыцця вуліц горада і дваравых тэрыторый шматпавярховых дамоў, прыпынкаў грамадскага транспарту, якія належаць камунальнікам.
Работнікі райЦГЭ право­дзяць маніторынгі па арганізацыях і ўстановах раёна, падчас якіх правяраюць наяўнасць дазатараў з антысептыкамі для апрацоўкі рук, як для працуючых, так і наведвальнікаў. На кантролі – правядзенне вільготных санітарных апрацовак памяшканняў дэзсродкамі.
Строга прытрымліваюцца ў перыяд небяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыі правілаў абслугоўвання пакупнікоў магазіны і аб’екты грамхарчу райспажыўтаварыства. Паўсюль – інфармацыя аб спосабах абароны ад каранавірусу, рэкамендацыі аб захаванні паміж пакупнікамі сацыяльнага дыстанцыравання на адлегласці не менш 1,5-2 метраў. У кожным гандлёвым аб’екце маюцца дазатары з антысептыкамі. Тэхперсанал апрацоўвае дэзынфіцыруючымі сродкамі дзвярныя ручкі, падаконнікі, іншыя паверхні, часцей мые падлогу. Сярод прадаўцоў уведзены масачны рэжым, таксама яны выкарыстоўваюць пры абслугоўванні пакупнікоў пальчаткі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем