Темы

Забяспечваць пешаходам бяспеку руху

Забяспечваць пешаходам  бяспеку руху

led

Вось і надышла доўгачаканая зіма: у апошнія дні лістапада тэмпературны слупок панізіўся, зацерушыў першы сняжок.
Але ў мінулую нядзелю надвор’е прыпаднесла жыхарам нашага горада непрыемны “сюрпрыз”: вуліцы, тратуары, двары шматпавярховак былі абледзянелымі. Выходзячы з дому за пакупкамі, па іншых справах гараджане коўзаліся, нібы на каньках. Для некаторых кіраўчан той нядзельны дзень быў плачэўным — з-за падзення яны вымушаны былі звяртацца за медыцынскай дапамогай.
Як паведаміла рэдакцыі намеснік галоўнага ўрача райбальніцы Жанна Афонькіна, трое жыхароў горада атрымалі сур’ёзныя траўмы, двое з іх былі шпіталізаваны.
Трэба заўважыць, што к адзінаццаці гадзінам раніцы ў нядзелю пясчана-салянай сумессю былі пасыпаны толькі тратуары па вул.Кірава і вул.Пушкінскай.
Для таго, каб забяспечыць пешаходам бяспечны рух, работнікам камунальнай і дарожнай служб трэба свое-часова і якасна пасыпаць вуліцы, тратуары пясчана-саляной сумессю. Учора на аператыўнай нарадзе старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў даў указанне кіраўнікам УКП “Жылкамгас” і ДРБУ-197 забяспечваць аператыўную расчыстку вуліц, дарог, тратуараў, двароў шматкватэрных дамоў ад снегу.
Таццяна МІКАЛАЕВА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость