Жаланосная небяспека

Жаланосная небяспека

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Цяжка знайсці чалавека, які б ні разу ў жыцці не бачыў прымацаваны да якойсьці паверхні шэры «пузыр», вакол якога лётаюць восы або шэршні. І часта гэта адбываецца з-за элементарнай нядбайнасці.
Шэршні будуюць гнёзды не за ноч, а на працягу некалькіх месяцаў. Для свайго будучага жытла яны выбіраюць цёмныя, халаднаватыя, зацішныя месцы. У дамах і гаспадарчых пабудовах — гэта гарышчы, падвалы, закуткі. З дапамогай мантажнай пены або будаўнічых сумесяў трэба ліквідаваць не толькі ўсе шчыліны, праз якія няпрошаныя госці могуць забрацца ў будынак, але і перакрыць шлях у схаваныя поласці, якія могуць утварацца пад падлогай ці вагонкай. У шматпавярховых дамах небяспечныя насякомыя любяць будаваць гнёзды паміж стыкамі бетонных пліт.
Як ліквідаваць гняздо?
На прысядзібным участку жыхара Добруша завяліся шэршні, звілі вялікае гняздо. Гаспадар захацеў збіць яго самастойна. Пачаў стукаць па гняздзе — і тут жа рой з соцень насякомых рынуўся ў атаку. Мужчына кінуўся наўцёкі, але два шэршні яго дагналі і ўджалілі ў спіну і галаву. Чалавек паспеў толькі сказаць жонцы, што адбылося, як тут жа пачаў задыхацца — у яго імгненна развіўся анафілактычны шок. «Хуткай» жа толькі засталося канстатаваць смерць пацярпелага…
Пазбавіцца ад гнязда не так складана. Па-першае, усе работы неабходна праводзіць позна ўвечары або ўначы, бо пасля заходу сонца актыўнасць насякомых рэзка зніжаецца. У адным кокане могуць жыць да сямісот шэршняў! Па-другое, трэба сябе загадзя максімальна абараніць. Не павінна застацца ніводнага ад-крытага ўчастка цела, а вопратку трэба шчыльна запраўляць. На гняздо неабходна надзець адзін ці два шчыльныя мяшкі, і вострым нажом або шпацелем хутка аддзяліць яго ад прадмета, за які яно мацуецца. Мяшок са смяротна небяспечным грузам трэба тут жа ўтылізаваць — утапіць або спаліць, выконваючы пры гэтым правілы пажарнай бяспекі. Лепш за ўсё даверце ліквідацыю небяспечнага гнязда выратавальнікам.
Застацца ў жывых
Небяспека можа падсцерагаць не толькі ў галінах дрэў або ў закутках пабудоў. Шэршні, апроч іншага, могуць гнездавацца і ў зямлі. Патрывожыць іх можна вельмі проста, неспадзявана наступіўшы на гняздо. Да таго ж іх укус больш балючы, чым укус асы ці пчалы. Акрамя таго, шэршань можа ўджаліць чалавека некалькі разоў. Летась гэтыя насякомыя разбушаваліся ў кітайскай правінцыі Шаньсі, дзе ад іх укусаў загінулі дзясяткі чалавек… Збіраюць крылатыя агрэсары ахвяр і ў Беларусі. Да прыкладу, у Быхаве шэршні забралі жыццё 40-гадовага работніка мясцовага ПМК, які падчас адпачынку на беразе ракі палез па галлё на дрэва.
Самае галоўнае правіла бяспекі — трымацца як мага далей ад гнёздаў. Звычайна восы і шэршні першымі не нападаюць, калі іх не правакаваць — не дакранацца да «дома», не размахваць рукамі, намагаючыся адагнаць насякомае. Майце на ўвазе, што даць драла ад іх не атрымаецца. Яны лётаюць куды хутчэй, чым вы бегаеце. Да таго ж аб’ектам для нападу для іх з’яўляецца рухомая цэль. Таму, калі вы нечакана наткнуліся на гняздо, паціху адыходзьце. Абавязкова растлумачце небяспеку дзецям.
Калі ж атакі шэршня пазбегнуць не ўдалося, трэба максімальна хутка выдаліць са скуры джала. Зрабіць гэта можна любым падручным прадметам — пінцэтам, пазногцем, тупым бокам ляза нажа ці нават пластыкавай банкаўскай карткай. Да месца ўкусу неабходна прыкласці халодны прадмет. Калі чалавек у свядомасці, то дайце яму супрацьалергенны прэпарат — супрасцін, цэтырызін, кетатыфен, ларатадын. Прымяняць іх трэба і пры анафілактычным шоку, які ўяўляе для чалавека найбольшую небяспеку. У пацярпелага рэзка падае артэрыяльны ціск, скура мяняе колер, яго кідае ў халодны пот, пачынаюцца сутаргі і, урэшце, чалавек губляе прытомнасць. У такім выпадку трэба неадкладна выклікаць «хуткую дапамогу».
Цана пытання
Надзвычайнай такая сітуацыя не лічыцца, таму за выдаленне гнязда выратавальнікам давядзецца заплаціць: гэта не спосаб дадатковага заробку, а кампенсацыя выдаткаў на праведзеныя работы. Трэба адзначыць, што кожны выпадак разглядаецца індывідуальна.
Аляксандр ЖУРАЎСКІ, інспектар ІНіП РАНС.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024