Темы

Экскурсія для дзяцей у Кіраўскі РАНС

Экскурсія для дзяцей у Кіраўскі РАНС

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» школьнікі наведалі Кіраўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Аб гэтым паведаміў старшы інспектар СПіУГ РАНС Аляксандр Жураўскі.
У адзін з летніх ясных дзянькоў чэрвеня навучэнцы СШ №1 прыйшлі ў госці да выратавальнікаў. Работнікі МНС пазнаёмілі рабят са сваімі працоўнымі буднямі, паказалі тэхніку і спецыяльнае пажарнае абсталяванне, пры ўмелым выкарыстанні якога, выратавальнікі заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду. Кожны меў магчымасць прымерыць баявую вопратку, каску выратавальніка, пасядзець у пажарным аўтамабілі і азнаёміцца з цэнтрам аператыўнага кіравання, куды паступаюць усе паведамленні па нумары «101» альбо «112».
Акрамя гэтага, выратавальнікі нагадалі дзецям аб асноўных правілах бяспекі, у тым ліку ў летні канікулярны перыяд, асабліва правілы бяспечных паводзін на вадаёмах.
Напрыканцы сустрэчы кожны юны ўдзельнік мерапрыемства, атрымаў на памяць падарункі ад МНС і зарад станоўчага настрою на ўсё лета!
Навучыць дзіця правілам бяспекі — у першую чаргу абавязак бацькоў. Бо ніхто акрамя самых блізкіх і дарагіх для дзіцяці людзей зможа лёгка навучыць правілам бяспекі жыццядзейнасці.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость