Каб Новы год быў бяспечным – парады ад Кіраўскага РАНС

Каб Новы год быў бяспечным – парады ад Кіраўскага РАНС

Набліжаецца Новы Год – самае любімае, практычна ўсімі свята. А адзначаць мы яго любім, як правіла, пышна, весела, ярка. Хтосьці ў гэтыя святочныя дні застаецца дома, хтосьці ідзе ў госці, а хтось, узгадаўшы, што можна адсвяткаваць навагоднія святы “акунуўшыся ў прыгажосць прыроды”, накіроўваюцца на дачы. Там нас чакае ярка ўпрыгожаны домік, і, канечне ж, галоўны атрыбут свята – упрыгожаная гірляндай ёлачка. Аднак тут не варта забываць, што навагодняя гірлянда – гэта, у першую чаргу, электрапрыбор, а, значыць, патэнцыйна небяспечная рэч. Асабліва калі звяртацца з ёй не акуратна, не выконваць правілы бяспекі ці пакідаць без нагляду.

На памяць прыходзіць пажар, які адбыўся за пару гадзін да наступлення новага 2021 года. Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Скоры гарыць гасцявы дом, паступіла ратавальнікам Мядзельшчыны каля 9 гадзін вечара. На момант прыбыцця з-пад казырка дома ішоў дым, таксама назіраліся абвугленыя ўчасткі корпуса дэкаратыўнага асвятлення і тленне драўляных канструкцый даху дома. Менавіта дэкаратыўная стужка асвятлення, ці, калі прасцей сказаць, вулічная гірлянда згуляла з гаспадарамі злы жарт…

Зберагчы сваю маёмасць ад бяды і сустрэць Новы год «без смутку і бедаў» усё ж можна. Для гэтага неабходна, каб усе электрычныя прыборы, якія “мільгаюць” у вашай хаце, былі якаснымі і мелі сертыфікаты. Толькі тады можна спадзявацца, што кароткае замыканне не адбудзецца ў самую адказную хвіліну вечара. Калі гірлянда “падае” прыкметы няспраўнасці накшталт мільгацення ці іскрэння, лепш не заставацца абыякавым да гэтых трывожных сімптомаў, і адключыць яе ад сеткі. У навагоднюю ноч небяспека можа падкрасціся з-за любого кута, нават натуральная ёлка можа стаць крыніцай праблем, калі яна стаіць няўстойліва ці блізка да сцен. Будзьце пільныя. Пры ўпрыгожванні ялінак не выкарыстоўвайце лёгкаўзгаральныя матэрыялы накшталт ваты, марлі і падобнага. Калі ж вы, нацешыўшыся прыродай, вырашылі пакінуць свой дачны домік, не забывайцеся прыняць ўсе неабходныя меры перасцярогі, каб пасля вашага ад’езду не прышлося тэлефанаваць суседзям ці работнікам МНС з паведамленнем аб тым, што “на дачы здарыўся пажар». Магчыма, гэтыя некалькі парад дапамогуць вам сустрэць Новы год весела і без незапланаваных здарэнняў. Шчаслівага и бяспечнага Новага года!

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем