Каб Новы год быў бяспечным – парады ад Кіраўскага РАНС

Каб Новы год быў бяспечным – парады ад Кіраўскага РАНС

Набліжаецца Новы Год – самае любімае, практычна ўсімі свята. А адзначаць мы яго любім, як правіла, пышна, весела, ярка. Хтосьці ў гэтыя святочныя дні застаецца дома, хтосьці ідзе ў госці, а хтось, узгадаўшы, што можна адсвяткаваць навагоднія святы “акунуўшыся ў прыгажосць прыроды”, накіроўваюцца на дачы. Там нас чакае ярка ўпрыгожаны домік, і, канечне ж, галоўны атрыбут свята – упрыгожаная гірляндай ёлачка. Аднак тут не варта забываць, што навагодняя гірлянда – гэта, у першую чаргу, электрапрыбор, а, значыць, патэнцыйна небяспечная рэч. Асабліва калі звяртацца з ёй не акуратна, не выконваць правілы бяспекі ці пакідаць без нагляду.

На памяць прыходзіць пажар, які адбыўся за пару гадзін да наступлення новага 2021 года. Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Скоры гарыць гасцявы дом, паступіла ратавальнікам Мядзельшчыны каля 9 гадзін вечара. На момант прыбыцця з-пад казырка дома ішоў дым, таксама назіраліся абвугленыя ўчасткі корпуса дэкаратыўнага асвятлення і тленне драўляных канструкцый даху дома. Менавіта дэкаратыўная стужка асвятлення, ці, калі прасцей сказаць, вулічная гірлянда згуляла з гаспадарамі злы жарт…

Зберагчы сваю маёмасць ад бяды і сустрэць Новы год «без смутку і бедаў» усё ж можна. Для гэтага неабходна, каб усе электрычныя прыборы, якія “мільгаюць” у вашай хаце, былі якаснымі і мелі сертыфікаты. Толькі тады можна спадзявацца, што кароткае замыканне не адбудзецца ў самую адказную хвіліну вечара. Калі гірлянда “падае” прыкметы няспраўнасці накшталт мільгацення ці іскрэння, лепш не заставацца абыякавым да гэтых трывожных сімптомаў, і адключыць яе ад сеткі. У навагоднюю ноч небяспека можа падкрасціся з-за любого кута, нават натуральная ёлка можа стаць крыніцай праблем, калі яна стаіць няўстойліва ці блізка да сцен. Будзьце пільныя. Пры ўпрыгожванні ялінак не выкарыстоўвайце лёгкаўзгаральныя матэрыялы накшталт ваты, марлі і падобнага. Калі ж вы, нацешыўшыся прыродай, вырашылі пакінуць свой дачны домік, не забывайцеся прыняць ўсе неабходныя меры перасцярогі, каб пасля вашага ад’езду не прышлося тэлефанаваць суседзям ці работнікам МНС з паведамленнем аб тым, што “на дачы здарыўся пажар”. Магчыма, гэтыя некалькі парад дапамогуць вам сустрэць Новы год весела і без незапланаваных здарэнняў. Шчаслівага и бяспечнага Новага года!

Последние новости

Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх