Баявая гатоўнасць – 34 секунды… 2 жніўня – Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый

Баявая гатоўнасць – 34 секунды… 2 жніўня – Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый

Дэсантная падрыхтоўка, якую атрымаў у свой час кіраўчанін Уладзімір Якаўлеў, стала вызначальнай для яго на ўсё жыццё…

Служба выратавальніка – справа смелых і мужных лю­дзей, адданых свайму абавязку, здольных аператыўна пераходзіць да інтэнсіўных дзеянняў. Кожны з іх з гонарам выконвае сваю работу і ў любую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду, рызыкуючы ўласным жыццём.

Уладзімір Якаўлеў – старшына аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, старшы прапаршчык унутранай службы – у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях лічыцца на бягучы момант самым старэйшым супрацоўнікам. На працу сюды ён прыйшоў 23 гады таму. Выбар свой зрабіў асэнсавана – аднойчы і назаўсёды. І ніколькі не пашкадаваў аб гэтым, нягледзячы на тое, што адна з высакародных прафесій перамежавана з шэрагам своеасаблівых аспектаў, пераадолець якія не кожнаму пад сілу.

Неабходныя фізічныя здольнасці Уладзімір развіваў яшчэ ў школе. І дасягнуў добрай формы, бо юнака, калі настаў для яго час выканаць свяшчэнны абавязак, без сумненняў направілі ў армейскую эліту – паветрана-дэсантныя войскі. Тут, у 350-м палку, які дыслацыраваўся ў Полацкім раёне, за паўтара года хлопец атрымаў выдатную загартоўку. Служыў у якасці вадзіцеля, але, як і ў кожнага дэсантніка, за плячыма засталіся марш-кідкі з поўнай выкладкай, рукапашныя баі, скачкі з парашутам…

Пасля службы Уладзімір вырашыў здзейсніць сваю мару – стаць выратавальнікам-пажарным. І на тое былі свае падставы. Адна з галоўных – працяг дынастыі. Справа ў тым, што дзядуля героя гэтых радкоў у свой час прысвяціў сябе службе ў пажарнай ахове. Адметна, што і ён, і яго ўнук – абсалютныя цёзкі – Уладзіміры Канстанцінавічы Якаўлевы. Старэйшы быў родам з Севастопаля. У гады Вялікай Айчыннай вайны спачатку партызаніў, а ў 1944-м ужо ў якасці байца рэгулярных войскаў адправіўся на фронт. Ваяваў адважна, за што быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. Цікавым аказалася яго знаёмства з будучай жонкай. У наш час нярэдка бывае, што знаёмяцца маладыя людзі віртуальна, з дапамогай інтэрнэта. Дык вось нешта падобнае адбылося і ў далёкія 40-я гады з дзядулем і бябуляй Уладзіміра. Толькі ў тым выпадку дзякуючы франтавым лістам. Салдаты, вызваляўшыя Еўропу ад фашызму, калі выпадала вольная часінка, адпраўлялі пасланні ў Савецкі Саюз у надзеі на тое, што адкажа адзінокая дзяўчына – так хацелася, каб на роднай зямлі іх хтосьці чакаў. Напісаў і Якаўлеў. Трапіла яно ў беларускі Кіраўск да дзяўчыны Евы, якая і даслала ліст у адказ. І так сталася, што перапісваліся маладыя ажно 7 год, пакуль працягвалася доўгая служба Уладзіміра старэйшага. Нават не бачыўшы адзін аднаго, хлопец з дзяўчынай нібыта зрадніліся. А пасля адбылася сустрэча, і Уладзімір з Евай, ажаніўшыся, накіраваліся ў Севастопаль. У каханні і згодзе выгадавалі шасцярых дзяцей, а пазней радавалі дзядулю з бабуляй ажно 25 унукаў! Уладзімір скончыў Кіеўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча, нёс службу ў якасці камандзіра аддзялення. А напрыканцы 50-х сям’я перабралася на радзіму Евы Сілівестраўны – у Кіраўск…

Уладзімір Якаўлеў-малодшы, які з вялікай любоўю і павагай ставіўся да дзядулі, як ужо адзначалася, пайшоў па яго слядах. У РАНС служыў на розных пасадах. Пачынаў радавым пажарным, быў і камандзірам аддзялення, вёў кадравую работу. У калектыве за гады службы заваяваў аўтарытэт і павагу ў калег і кіраўніцтва. Ведаюць яго як дысцыплінаванага, працавітага супрацоўніка, гатовага ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу.

На пытанне, якім павінен быць выратавальнік, Уладзімір адказаў так: “Смелым і рашучым. Мець сур’ёзную прафесійную і фізічную падрыхтоўку, гатовым справіцца з вялікімі нагрузкамі і стрэсавымі сітуацыямі. Выезд на пажар строга арганізаваны. Пасля паступлення ў пажарную часць сігнала трывогі ўжо праз 34 секунды ў поўнай гатоўнасці каманда павінна знаходзіцца ў спецмашыне і выехаць на месца здарэння. Бывала, што па 8 выездаў за суткі атрымлівалася. Не кожнаму па сілах такія нагрузкі. Не ўсялякі справіцца і з эмоцыямі. Жудасна бывае часам, калі бачыш, як гінуць людзі ў агні ці ў дарожна-транспартным здарэнні. Бачыш, што ўжо не можаш нічым дапамагчы чалавеку, і ад гэтага становіцца сумна і цяжка на душы…”.

У паслужным спісе Уладзіміра Якаўлева – шэраг падзяк і ўзнагарод, якія ён заслужыў сваім добрасумленным стаўленнем да абавязкаў. Самы апошні медаль упрыгожыў форму зусім нядаўна: да Дня пажарнай службы яму быў уручаны медаль “За бездакорную службу” ІІІ супені.

– Калі чалавек працуе ў пажарнай ахове, – падзяліўся думкамі напрыканцы размовы наш субяседнік, – значыць ён асэнсавана выбраў такую рызыкоўную прафесію – выпадковыя людзі тут не затрымліваюца. Кожны з нас па-сапраўднаму ўлюбёны ў сваю работу. Яна – для сапраўдных мужчын. У нашым райаддзеле працуе адна зладжаная каманда. Кожны – надзейны чалавек і сябар. А гэта ў нашай справе – самае галоўнае!

Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара і з архіваУладзіміра Якаўлева.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем