Темы

Больш за чвэрць стагоддзя ў пажарнай службе, 15 з іх — на Кіраўшчыне

Больш за чвэрць стагоддзя ў пажарнай службе, 15 з іх — на Кіраўшчыне

Шинкевич-1

У раённым аддзеле па надзвычайных ситуацыях даўно сталі нормай цесныя ўзаемаадносіны паміж сённяшнімі супрацоўнікамі і ветэранамі пажарнай службы. Апошнія — частыя госці ў РАНС, цікавяцца сённяшнімі буднямі выратавальнікаў. У свой час, больш маладыя з павагай ставяцца да сваіх папярэднікаў, запрашаюць на святы і праводзімыя мерапрыемствы.
Знакавам быў адзін з апошніх сходаў ў райаддзеле з удзелам асабістага саставу і членаў раённага ветэранскага аддзялення БГА “Выратавальнік”. Дарэчы, арганізацыі нядаўна споўнілася 15 гадоў, і з гэтай нагоды шэраг былых пажарных Кіраўшчыны атрымалі памятныя медалі. А асаблівым момантам сходу стала ўшанаванне былога кіраўніка пажарнай службы раёна Міхаіла Васільевіча Шынкевіча, якому нядаўна споўнілася 75 год. Павіншаваць юбіляра прыехалі госці з Магілёва, якія па роду дзейнасці ў свой час цесна супрацоўнічалі: галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, старшыня абласнога Савета БГА “Выратавальнік” Баляслаў Протас і былы намеснік начальніка абласнога УМНС Уладзімір Пухаў.

Шинкевич-2

Шинкевич-7

… Лепшыя гады жыцця Міхаіл Шынкевіч прысвяціў складанай, спалучанай з рызыкай і небяспекай, але важнай і высакароднай справе — барацьбе з вогненнай стыхіяй. Дзякуючы высокай адказнасці за выкананне службовых абавязкаў, багатаму жыццёваму і прафесійнаму вопыту, ён унёс дастойны ўклад у станаўленне, развіццё і ўдасканаленне аварыйна-выратавальнай службы нашага раёна.
Родам Міхаіл Васільевіч са Слаўгарадчыны, тут прайшло дзяцінства, пачаліся юнацкія гады. У1961 годзе хлопец паступіў у Харкаўскае пажарна-тэхнічнае вучылі­шча Міністэрства аховы грамадскага правапарадку Украінскай ССР — адно з трох па такім профілі ў былым Савецкім Саюзе.
Вучоба, якая фактычна была службай, давалася лёгка. Ужо праз паўтара месяца пасля паступлення ад кіраўніцтва вучылішча Міхаілу была аб’яўлена першая падзяка. Усяго ж за час вучобы такіх падзяк было 11 (!): за выдатную вучобу і прыкладныя паводзіны, узорнае нясенне службы, выдатную падрыхтоўку да экзаменаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выдатнае стаўленне да работ пры ліквідаці аварый, за праяўленую пільнасць на пасту каля сцяга часці, у выніку чаго быў прадухілены пажар, за выдатную страявую выпраўку пры ўдзеле ў парадзе, прысвечаным 20-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне… Лагічным вынікам вучобы стаў дыплом з адзнакай.
Першымі месцамі службы Шынкевіча сталі пасады пажарнага інспектара, старшага пажарнага інспектара ў райаддзелах міліцыі выканкамаў Горацкага, Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага райсаветаў дэпутатаў. На той час пажарныя інспекцыі былі структурнымі падраз­дзяленнімі РАУС.
Пачынаючы з 1973 года, жыццёвы і службовы шлях Міхаіла Васільевіча быў звязаны з Кіраўшчынай, куды ён разам з сям’ёй пераехаў згодна далейшага накіравання. Яго назначылі старшым інспектарам дзяржпажнагляду РАУС, гэтая пасада па сутнасці на той момант адпавядала сённяшняй пасадзе начальніка РАНС. Толькі была выратавальніцкая служба тады зусім не ў такім выглядзе, як зараз. Як успамінае сам юбіляр, у пажарнай часці было ўсяго 12 чалавек, плюс 2 інспектары. Нагрузка, як лёгка можна здагадацца, на агняборцаў ускладвалася ў разы большая. Да таго ж, у разліку меліся ўсяго 2 пажарныя машыны, і ўмяшчальнасць ёмістасцей пад ваду была куды меншая, чым зараз. Пазней у асобных гаспадарках з’явіліся так званыя МАПы — міжгаспадарчыя апорныя пункты, дзе меліся свае аўтамашыны: яны ў выпадку пажараў падключаліся да тушэння.
У інспектараў дзяржпажнагляду было яшчэ шмат і дадатковай нагрузкі. Толькі згодна непасрэднай работы па прафілактыцы пажараў ім удваіх трэба было тройчы на год праводзіць абследаванні на той момант больш за 20 гаспадарак у раёне. А паколькі пажарная часць уваходзіла ў структуру міліцыі, то даводзілася, як і іншым супрацоўнікам райаддзела, дзяжурыць згодна графіка, выконваць работу па ахове грамадскага парадку, патруляваць, выязджаць у рэйды. І адзначым, што Міхаіл Шынкевіч выдатна спраўляўся з усімі абавязкамі. Красамоўны факт: сярод неаднаразо­вых падзяк, аб’яўленых яму кіраўніцтвам, былі загадыі і з фармуліроўкай “…за ініцыятыву і настойлівасць пры раскрыцці асабліва небяспечных злачынстваў і праяўленае пры гэтым аператыўнае майстэрства”. Закрануўшы тэму ўзнагарод, нельга не адзначыць, што іх у паслужным спісе Міхаіла Васільевіча шмат, у тым ліку — медалі “За бездакорную службу” ўсіх трох ступеней, “Ветэран працы”, нагрудны знак “Лепшаму работніку пажарнай аховы”, юбілейныя медалі, шматлікія Ганаровыя граматы.
Тыя, хто працаваў ра­зам з Міхаілам Шынкевічам, адзначаюць уласцівыя яму прафесіяналізм, прынцыповасць, адказнасць і дакладнасць у рабоце. Гэтымі якасцямі ён па праву заслужыў павагу сярод работнікаў пажарнай службы. І сёння свой багаты накоплены вопыт ветэран ахвотна перадае маладому пакаленню.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

***

Юбілейныя медалі “15 гадоў Беларускаму грамадскаму аб’яднанню “Выратавальнік” былі ўручаны былым работнікам райаддзела: мужу і жонцы М.В і Т.Р.Шынкевічам, А.М.Баркову, Д.І.Карніцкаму, М.П.Мухіну, В.Ю.Раманаву, С.М.Зотаву.
За значны ўклад у папярэджванне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх рэзультатаў у аператыўна-службовай дзейнасці ў 2017 годзе Ганаровай граматай Міністэрства па НС РБ узнагароджаны начальнік паста Валерый Шаболда. Яе ўручыў начальнік РАНС Сяргей Собаль. Нагрудныя знакі “Выдатнік” уручаны супрацоўнікам райаддзела Віталю Кавалёву і Юрыю Ярашу. Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Сяргей Зносак.Шинкевич-3

Шинкевич-9

Шинкевич-4

Шинкевич-5

Шинкевич-6

Шинкевич-8

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость