Два пажары адбыліся ў мінулую нядзелю ў Кіраўскім раёне


У 19.05 на дзяжурны пульт РАНС паступіла паведамленне з п.Скачок: гарэў жылы дом па вул.Лясной. Па прыбыцці на месца выратавальнікаў выявілася, што дом гарыць адкрытым полымем. Як паяснілі потым самі пражываючыя, гаспадыня 1965 года нараджэння на момант узгарання знаходзілася ў гасцях, а яе сын 1984 года нараджэння адпачываў у доме. Яго сон устрывожыў сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Убачыўшы задымленне ў жылым пакоі, мужчына кінуўся да суседзяў, з дапамогай якіх былі выкліканы агняборцы. Дзякуючы хуткім дзеянням апошніх, агонь быў патушаны, хоць і шмат фрагментаў дома засталіся пашкоджанымі. Удалося выратаваць і частку рэчаў з палаючых пакояў, але, галоўнае, што, дзякуючы АПІ, абышлося без ахвяр.
А ўжо ў 20.13 у РАНС паступіла другое паведамленне. Тэлефанавалі з раёна электрасетак. Работнікі прадпрыемства, выявіўшы па спецпрыборах перапады ў электраэнергіі, паведамілі аб загаранні будынка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кіраўскім раёне. Факт пацвердзіўся па прыбыцці на месца супрацоўнікаў РАНС. Ужо пачала гарэць адна са сценак будынка, а з-пад страхі выбіваўся дым. Дзякуючы своечасоваму паведамленню і аператыўным дзеянням выратавальнікаў, пажар быў хутка ліквідаваны.
Прычыны ўзгаранняў зараз высвятляюцца экспертамі.
Вячаслаў СІДАРАЎ, в.а.начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях.