На Кіраўшчыне ўрачыста адзначылі юбілей пажарнай службы

На Кіраўшчыне ўрачыста адзначылі юбілей пажарнай службы

Пож-2

Незвычайным, маляўнічым, захапляльным і відовішчным стала мерапрыемства, якое нала­дзілі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 25 ліпеня ў дзень святкавання 165-й гадавіны ўтварэння пажарнай службы Беларусі. Варта адзначыць, што ладзіцца яно ўпершыню, таму і выклікала ў яго ўдзельнікаў і гледачоў шмат яркіх эмоцый і незабыўных момантаў…

Пачалося ўрачыстае шэсце супрацоўнікаў РАНС і парад пажарна-выратавальнай тэхнікі ад вуліцы Гагарына. Апладысментамі сустракалі кіраўчане і госці горада аўтамабілі з мігалкамі і гукавым суправаджэннем, якія рухаліся па вул.Кірава да плошчы, дзе і разгарнулася галоўнае святочнае дзейства.

Пож-7

Пож-8

Пож-9Павіншаваць прадстаўнікоў адной з самых неабходных і мужных прафесій прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснікі старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі і Таццяна Русецкая, пракурор раёна Вячаслаў Чучулін.
Віншаванні ў адрас віноўнікаў урачыстасці ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў выказала Галіна Слабоднікава. Звяртаючыся да прысутных, яна адзначыла, што за гады існавання пажарнай службы яе роля застаецца нязменнай і зараз: першай прыходзіць на дапамогу, выратоўваць лю­дзей, трапіўшых у бяду, часта рызыкуючы ўласным жыццём. За свой службова-баявы шлях, спалучаны з трывогамі і небяспекамі, беларускія пажарныя неаднаразова дэманстравалі самаадданасць, стойкасць і адвагу.

Пож-3

Пож-5

Пож-6

Пож-1

Пож-4

Пож-10Зладжана, з высокім прафесійным майстэрствам спраўляецца з пастаўленымі задачамі калектыў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. За апошнія 5 гадоў у раёне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння колькасці пажараў і гібелі людзей ад іх.
Асаблівыя словы ўдзячнасці за рэзультатыўную работу прагучалі ў адрас начальніка каравула Міхаіла Патапейкі, старшага інспектара Максіма Антоненкі, старшага пажарнага Паўла Кандрацьева, начальніка ПАВП №13 Валерыя Шаболды, камандзіра аддзялення Аляксандра Булачкіна, вадзіцеля Валерыя Наўрозава. Неацэнны вопыт ветэранаў пажарнай службы — Міхаіла Шынкевіча, Дзмітрыя Карніцкага, Міхаіла Каранкевіча і многіх іншых.
Галіна Слабоднікава выказала ўпэўненасць, што прадстаўнікі РАНС і надалей будуць узорам адданага служэння свайму народу ў імя працвітання Беларусі.
Са словамі падзякі за самаадданую службу і віншаваннямі звярнуўся да супрацоўнікаў РАНС яго начальнік Сяргей Собаль. «У дзень і ўноч, у будні і святы вы заўсёды на варце самай вялікай каштоўнасці ў свеце — жыцця чалавека, — адзначыў ён. — Сучасныя выратавальнікі-пажарныя здольныя аказаць дапамогу не толькі на сушы, але і на вадзе, у паветры. Кожны з вас, не задумваючыся, гатовы дзеля выратавання чужога жыцця рызыкаваць сваім. На гэта здольныя толькі мужныя, самаахвярныя прафесіяналы, якія сёння нясуць службу ў органах МНС».
Затым адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лепшых прадстаўнікоў РАНС. Так, Падзячнымі пісьмамі райвыканкама былі ўзнагароджаны камандзір аддзялення ПАВЧ №1 Дзмітрый Гукаў і інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Іван Мельнік.
Юбілейнымі медалямі ў гонар 165-й гадавіны пажарнай службы былі адзначаны: першы намеснік начальніка РАНС Вячаслаў Сідараў, намеснік начальніка Андрэй Архіпаў, інспектар па кадрах Арцём Марозаў, начальнік каравула ПАВЧ Сяргей Архіпенка, старшына ПАВЧ Уладзімір Якаўлеў, а таксама ветэраны пажарнай службы Таццяна Шынкевіч і Мікалай Мухін. Каштоўны падарунак атрымаў старшыня раённага аддзялення БГА «выратавальнік» Анатоль Баркоў.
Таксама падчас святочнага мерапрыемства былі адзначаны супрацоўнікі РАУС і раённага аддзялення дэпартамента аховы за выратаванне чалавечых жыццяў. Каштоўнымі падарункамі былі ўзнагаро­джаны: участковы інспектар міліцыі Сяргей Катаражук, міліцыянер-вадзіцель і мілі­цыянер групы затрымання Яўген Лазаковіч і Віталь Фралоў. Стаўшы сведкамі пажараў, яны праявілі мужнасць і выратавалі людзей.

Пож-11

Пож-12

Пож-13

Пож-14

Пож-15Кульмінацыяй свята стала дэманстрацыя супрацоўнікамі РАНС сваіх навыкаў і ўменняў падчас ліквідацыі пажара, на шчасце, у гэты раз ён быў імправізаваны. Гледачы, а на свята завітала вялікая колькасць жыхароў горада, прадстаўнікоў калектываў і арганізацый, а таксама моладзі і выхаванцаў дзіцячых садкоў, з захапленнем назіралі за зладжанымі дзеяннямі пажарных і ўзнагароджвалі байцоў бурнымі апладысментамі. Заварожваючым і відовішчным было воднае шоу, якое супрацоўнікі РАНС выканалі пры дапамозе пажарнай тэхнікі.
Шмат было жадаючых, якія, апрануўшы спецадзенне, мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі пажарных і зайсці ў дым-палатку. Дзятва з задавальненнем паўдзельнічала ў гульнях, конкурсах і віктарынах па правілах бяспекі жыцця­дзейнасці.
Дапамагалі прадстаўнікам РАНС наладзіць святочнае мерапрыемства, а таксама парадавалі гледачоў музычнымі нумарамі работнікі культуры.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Могилёве прошел V Международный молодежный форум «Что ты сделал для Родины»

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем