Заўжды гатовы прыйсці на дапамогу выратавальнікі Кіраўскага РАНС

Заўжды гатовы прыйсці на дапамогу выратавальнікі Кіраўскага РАНС

Штогод 19 студзеня ўшаноўваюць тых, для каго смеласць, мужнасць, адвага, гатоўнасць да самаахвяравання – прыярытэты не толькі ў рабоце, але і ў жыцці. Тых, хто ў прамым сэнсе слова праходзіць выпрабаванні агнём і вадой без страху і аглядкі. Тых, для каго чужое жыццё важней за сваё ўласнае. Пайсці на рызыку ў імя выратавання для прадстаўнікоў гэтай прафесіі звычайная і штодзённая справа. Прафесія гучыць пачэсна і ганарова – выратавальнік!

Аб тым, якія задачы выконваюць кіраўскія выратавальнікі, мы папрасілі расказаць першага намесніка начальніка РАНС, маёра ўнутранай службы Вячаслава СІДАРАВА:

– Выратаванне чалавечага жыцця – складаная, адказная і пачэсная работа, якая патрабуе высокай кваліфікацыі і самаадданасці. Калі цана чалавечага жыцця вылічваецца ўжо хвілінамі, калі бяда вельмі блізка і сітуацыя здаецца бязвыхаднай, на дапамогу прыходзяць яны – выратавальнікі.
Супрацоўнікі нашага аддзела здольныя выконваць вялікі спектр пажарных і аварыйна-выратавальных работ, сярод якіх – ліквідацыя пажараў, выратаванне пацярпелых, лакалізацыя небяспечных для людзей, вытворчасці і навакольнага асяроддзя фактараў, разбор завалаў, аварыйна-выратавальныя работы пры дарожна-транспартных здарэннях і на водах, ліквідацыя тарфяных і лясных пажараў і многае іншае. На нас ускладзены задачы па аказанні дапамогі насельніцтву не толькі ў надзвычайных, але і бытавых сітуацыях.

Дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Яўген Красны

У 2020 годзе падраздзяленні аддзела ажыццявілі 264 выезды. Адзначым, што пры ўсіх складанасцях мінулага высакоснага года клопатаў для нас аказалася істотна менш, чым у папярэднім, калі давялося зрабіць 352 выезды. Памяншэнне склала 25%. Спектр выездаў быў вельмі разнастайным. Баявых летась атрымалася 60 (у 2019 г. – 108). 20 разоў выратавальнікі накіроўваліся на тушэнне пажараў (21), 41 – на гарэнне адходаў, смецця, прыгаранне ежы, (73) 69 – на спрацоўванне сігналізацыі (42), 20 – на тушэнне сухой расліннасці (13), 11 – на ліквідацыю гнёздаў джаланосных насякомых (9), 96 – на аказанне дапамогі насельніцтву і арганізацыям (199), па 2 – на правядзенне работ на акваторыях (не было) – выратавана 2 чалавекі, на загаранні ў лясах (не было), правядзенне дэмеркурызацыйных работ (выдаленне ртуці) (2). Яшчэ 2 выклікі аказаліся падманнымі (3) – на жаль, бывае і такое.
Па выніках баявой работы выратавана адна карова, прадухілены ад знішчэння агнём 42 пабудовы. У 2020 г. у раёне не дапушчана значных надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару, якія ўплываюць на жыццядзейнасць людзей.

Старшы інструктар па ваджэнні пажарнай машыны Валерый Наўрозаў 

Асноўную долю клопатаў дастаўляе нашай службе вогненная стыхія, асабліва ў прыватным сектары. На жаль, не абыходзіцца і без чалавечых ахвяр. На пажарах, якія летась здарыліся ў прыватных домаўладаннях, загінула 3 чалавекі (у 2019 г. – 6). Прычыны ўзнікнення пажараў з года ў год застаюцца нязменнымі: неасцярожнае абыходжанне з агнём (7 выпадкаў), парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення (6). Акрамя таго, былі зафіксаваны падпалы (3), парушэнні правілаў эксплуатацыі электрычных сетак (2), удар маланкі (1). Прычынамі пажараў з гібеллю людзей стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. Па выніках судовых медыцынскіх экспертыз на момант узнікнення пажараў загінуўшыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

начальнік каравула Сяргей Зносак і прадстаўнікі дзяжурнай змены – вадзіцель Сяргей Еўдакімаў, старшы пажарны Аляксандр Храмовіч, камандзір аддзялення Алег Прусянкоў і вадзіцель Яўген Еўдакімаў

Асноўны ўпор у сваёй дзейнасці мы робім на прафілактычную работу. Праводзім наглядныя мерапрыемствы на суб’ектах гаспадарання і ў жылым фондзе. Асаблівую ўвагу надаем катэгорыям грамадзян з так званай групы рызыкі – асобам, якія злоўжываюць спіртным, сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Актыўную дапамогу нам аказваюць раённая ўлада, адказныя службы, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый, сельскія Саветы дэпутатаў, немалая заслуга ў прафілактычнай дзейнасці і раённай газеты. Радуе, што ўсе разумеюць: мы робім агульную справу – выратаванне чалавечых жыццяў. Акрамя таго, павысілася адказнасць саміх грамадзян за асабістую і грамадскую бяспеку. Усё больш кіраўчан і жыхароў раёна прыходзяць да высновы, што быць гаспадаром – значыць не падвяргаць небяспецы сябе і навакольных. Так ці інакш, колькасць парушэнняў, якія ўяўляюць небяспеку жыцця дзейнасці, памяншаецца, людзі ўсё часцей пераконваюцца ў бясспрэчнай неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамах.
Летась у сувязі з неспрыяльным пажарным становішчам, згодна адпаведнага рашэння райвыканкама, у сакавіку і верасні райаддзелам былі арганізаваны 2 месячнікі пажарнай бяспекі. Прафілактычная работа праводзіцца і на сельскіх сходах, сустрэчах з насельніцтвам, у працоўных калектывах, пасяджэннях саветаў пунктаў аховы грамадскага правапарадку. Асаблівая ўвага надаецца рабоце з падрастаючым пакаленнем. І, варта адзначыць, што прафілактычныя акцыі, конкурсы і іншыя мерапрыемствы даюць станоўчы вынік.

На баявым дзяжурстве – пажарны ПАВЧ-1 Сяргей Булах

Дарэчы, мы маем усё неабходнае для дастойнага нясення службы. Аддзел у поўным аб’ёме забяспечаны тэхнікай, у наяўнасці – 8 пажарных аўтацыстэрнаў, аварыйна-выратавальны аўтамабіль для ліквідацыі наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў і іншых надзвычайных сітуацый, 8-месная маторная лодка для выратавання на водах, аварыйна-выратавальны інструмент і абсталяванне.
Зладжанасць і дысцыпліна работнікаў падраздзяленняў аддзела дазваляюць аператыўна прыбываць на месцы выкліку і якасна выконваць сваю прафесійную работу. Для хуткага і дакладнага вырашэння пастаўленых задач асабовы састаў аддзела, у якім зараз налічваецца 59 чалавек, пастаянна адпрацоўвае ўменні і навыкі, супрацоўнікі падтрымліваюць сябе ў добрай фізічнай форме, перыядычна здаюць тэсты, залікі і нарматывы. У мінулым годзе з асабовым саставам падраздзяленняў было праведзена 260 тактыка-спецыяльных заняткаў. Добрыя рэзультаты паказваюць нашы супрацоўнікі ў абласной спартакіядзе сярод райаддзелаў па НС.

Тэхніка РАНС – заўсёды ў гатоўнасці

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыву і высокую эфектыўнасць работы хацелася б адзначыць лепшых супрацоўнікаў райаддзела: начальнікаў каравулаў Сяргея Архіпенку, Сяргея Зносака і Віталя Раманоўскага, дыспетчара цэнтра аператыўнага кіравання Яўгена Краснага, камандзіры аддзяленняў Алега Прусянкова, Сяргея Хралянкова, Ігара Фірагіна, старшага пажарнага Сяргея Храмовіча, старшага інструктара па ваджэнні пажарнай машыны Валерыя Наўрозава, вадзіцеляў Яўгена Хітракова і Дзмітрыя Юхаўца і многіх іншых.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем нашым ветэранам, якія дзеляцца вопытам з маладымі кадрамі. Заўсёды жаданыя госці ў райаддзеле Анатоль Баркоў, Дзмітрый Карніцкі, Міхаіл Каранкевіч, Міхаіл Шынкевіч, Сяргей Зотаў, Сяргей Каранкевіч і іншыя нашы былыя супрацоўнікі.
У дзень прафесійнага свята выратавальнікаў хочацца пажадаць, каб нішто не азмрочвала будні і святы жыхароў раёна, а супрацоўнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях – моц- нага здароўя і, па традыцыі, сухіх рукавоў! Падраздзяленні РАНС заўсёды гатовы да хуткіх і рашучых дзеянняў ва ўмовах павышанай рызыкі ў самых складаных, нестандартных абставінах.

Запісаў Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Дарогамі памяці»

7 мая 2024
Читать новость
Общество

По итогамVII Всебелорусского народного собрания

7 мая 2024
Читать новость
Общество

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Российская делегация образовательных учреждений посетила Кировщину

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх