Темы

Шэраг актуальных пытанняў быў разгледжаны на пасяджэнні прэзідыума Савета Кіраўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

Шэраг актуальных пытанняў быў разгледжаны на пасяджэнні прэзідыума Савета Кіраўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

На пасяджэнні прэзідыума Савета Кіраўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, пад кіраўніцтвам яго старшыні Алены Глекавай, быў разгледжаны шэраг пытанняў, якія тычацца дзейнасці прафсаюзных арганізацый нашага раёна, а таксама абмеркаваны задачы на бягучы год. Удзел у мерапрыемстве прыняла  намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Марачкава. Сюды былі запрошаны старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый раёна.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, Таццяна Марачкава адзначыла, што мінулы год стаў для нашай краіны даволі няпростым: свой негатыўны ўплыў аказалі і сітуацыя з COVID-19, і палітычнае становішча. Тым не менш, прафсаюзы заўсёды былі ў гушчыні важных падзей, аператыўна рэагуючы на розныя сітуацыі.

Яна падкрэсліла, што прафсаюзы павінны прымаць меры, накіраваныя на вырашэнне праблемных пытанняў у арганізацыях, кантраляваць своечасовасць выплаты заработнай платы, пытанні занятасці, выкананне патрабаванняў па ахове працы, а таксама пунктаў калектыўнага дагавора, садзейнічаць павышэнню ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, ствараць умовы для развіцця чалавечага патэнцыялу.

Таццяна Марачкава заклікала прафсаюзных лідараў трымаць руку на пульсе жыцця, аператыўна рэагаваць на любыя змены ў грамадстве і эканоміцы, аказваць своечасовую дапамогу членам прафсаюзаў, працаваць у цесным узаемадзеянні і пры неабходнасці вырашаць пытанні сумеснымі намаганнямі.

Падчас выступлення Алена Глекава праінфармавала аб дзейнасці прафсаюзаў Кіраўшчыны. Яна адзначыла, што мінулы год  для прадстаўнікоў прафсаюзнага руху быў плённым і насычаным, не менш планаў і задум – на год бягучы.  

Па яе словах, у ліку прыярытэтных задач сёлета – арганізацыя аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння членаў прафсаюзаў. Так, з пачатку года ў прафсаюзных здраўніцах адпачылі больш за 100 працуючых з розных сфер дзейнасці.  

Плануецца актывізаваць сёлета і турысцка-экскурсійную дзейнасць. У сакавіку бягучага года была прынята пастанова Прэзідыума Савета ФПБ “Аб пытаннях арганізацыі турысцка-экскурсійных мерапрыемстваў у 2021 годзе”, згодна якіх раённыя аб’яднанні прафсаюзаў павінны выступіць ініцыятарамі і арганізатарамі турпаездак па славутых і прыгожых мясцінах нашай Беларусі.

Падчас пасяджэння была закранута тэма барацьбы з наступствамі COVID-19.

Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость