Темы

Тысячнікаў на Кіраўшчыне віншавалі прафсаюзныя лідары

Тысячнікаў на Кіраўшчыне віншавалі прафсаюзныя лідары

Тыс-культура

Каб павіншаваць лідараў жніва, наш раён наведала старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі , спорту і турызму Таццяна Філімонава. Разам са старшынёй раённага абъяднання  прафсаюзаў Аленай Глекавай, старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Ставерам яна пабывала на палях дзвюх сельгасарганізацый, работнікі якіх дабіліся працоўных поспехаў.

Тысячнага намалоту збожжа дасягнуў экіпаж збожжаўборачанага камбайна з КСУП “Ніва-Барсукі” у саставе Дзмітрыя Прэнза і Уладзіміра Лебедзева. Тысячу тон збожжа перавёз ад камбайнаў вадзіцель гэтага ж сельгаспрадпрыемства Леанід Сямёнаў.

У ліку перадавікоў таксама працаўнікі ААТ “Дабаснянскае”: сямейны экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў саставе бацькі і сына Дзмітрыя і Алега Сосавых, а таксама вадзіцелі Яўген Кавалёў і Мікалай Асташоў.

Працаўнікам былі ўручаны падзячныя лісты, каштоўныя падарункі, а іх сталёвыя машыны ўпрыгожыла прафсаюзная сімволіка.

Тыс-культура-3

Сямейны экіпаж Сосавых 

Тыс-культура-2

 Вадзіцель Мікалай Кавалёў

Тыс-культура-4

Вадзіцель Яўген Кавалёў

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость