Адбылася зацікаўленая размова

Адбылася зацікаўленая размова

На мінулым тыдні ў раёне прайшоў чарговы Дзень жывёлавода. Прадстаўнікі райвыканкама, райсельгасхарчу, кіраўнікі і спецыялісты сельгасарганізацый раёна наведалі калектывы жывёлагадоўчых ферм і комплексаў.

Падчас сустрэч былі абмеркаваны паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, раёна, падрабязна спыняліся госці на мерапрыемствах, здольных прывесці да павелічэння атрымання прадукцыі жывёлагадоўлі. Прычым аналізавалася работа дакладна па кожнай ферме, кожным жывёлаводчым калектыве. Там, дзе даве­дзеныя заданні па вытворчасці прадукцыі не выконваюцца, былі разгле­джаны прычыны апошняга і спосабы выпраўлення сітуацыі.

Адна з груп, у якую ўвайшлі намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” па ідэалагічнай рабоце Наталля Шапавалава і першы намеснік начальніка РАНС Вячаслаў Сідараў, пабывала на жывёлагадоўчай ферме “Мышкавічы”.
Наталля Шапавалава давяла да ведама калектыву фермы інфармацыю аб эканамічных паказчыках работы жывёлагадоўчага аб’екта, умовах і выніках раённага працоўнага спаборніцтва ў галіне жывёлагадоўлі, дзе вызначаюцца лепшыя даяркі і жывёлаводы. Яна таксама прапанавала сяльчанам задаваць хвалюючыя іх пытанні, якія тычацца не толькі працоўных адносін, але і асабістыя.
Галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Маслаў у межах Дня жывёлавода сустрэўся з працаўнікамі малочна-таварнага комплексу “Лёўкавічы” КСУП “Жылічы”. Так жывёлаводы даведаліся аб фінансава-эканамічным становішчы як ў раёне, так і ў іх сельгаспрадпрыемстве, тэмпах будаўніцтва, развіцці і дзейнасці сацыяльнай сферы, занятасці і заработнай плаце.
Асаблівую ўвагу Мікалай Маслаў звярнуў на пытанні ўтрымання і кармлення буйной рагатай жывёлы, захаванасці як маладняку, так і ўвогуле жывёлы розных узростаў. Ён нагадаў, што на асаблівым кантролі адказных службаў знахо­дзяцца факты невытворчага выбыцця жывёлы. Па словах спецыяліста, за падобныя здарэнні адказнасць вельмі сур’ёзная, а як сведчыць аналіз падзяжу жывёлы, часцей за ўсё да гэтага прыводзіць элементарнае невыкананне работнікамі сваіх непасрэдных працоўных абавязкаў.

Абмеркавалі і актуальнае для жывёлагадоўчай галіны пытанне рацыянальнага і эканомнага выкарыстання травяністых кармоў, ад чаго ў значнай ступені залежыць сабекошт прадукцыі ферм і комплексаў. Мікалай Маслаў прывёў лічбы кошту кармоў і страт, да якіх вядзе іх абыякавае скармліванне жывёле. Па яго словах, ёсць факты, калі ў загарадзь ставяць цэлы рулон сена і ў выніку – значная яго частка стаптваецца каровамі, ператвараецца ў гной. Падобных фактаў быць не павінна. Як адзначыў Мікалай Маслаў, калі ў гас­падарцы ёсць кармы пад поўную патрэбу і нават з запасам – значыць будзе і прадукцыя для рэалізацыі, будуць і грашовыя сродкі для далейшага развіцця.
Асаблівая ўвага падчас Дня жывёлавода была нададзена тэме бяспекі насельніцтва. Так, прадстаўнікі РАНС нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі падчас ацяпляльнага сезону, выкарыстання ў домаўладанні аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, важнасці спраўнасці электрычных прыбораў. Падрабязна спыняліся выратавальнікі і на небяспецы выхаду на лёд, які з-за перападу тэмператур паветра стаў крохкім. Нагадалі сельгаспрацаўнікам, як у выпадку ўзгарання трэба правільна карыстацца вогнетушыцелем.
Сустрэчы з калектывамі прайшлі і на іншых жывёлаводчых аб’ектах раёна. Сяльчане мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.
Тэкст і фота
Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем