Темы

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: КСУП «Чырвоны баец»

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: КСУП «Чырвоны баец»

З нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці АПК у КСУП “Чырвоны баец” адбыўся ўрачысты сход.

Падзякаваць працаўнікам вёскі, якія сваёй добрасумленнай працай робяць неацэнны ўклад у скарбонку поспехаў і дасягненняў Кіраўшчыны, прыехала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская. Яна ўручыла Ганаровыя дыпломы Магілёўскага аблвыканкама жывёлаводу-паляводу Мікалаю Фарчанаву, пераможцу працоўнага спаборніцтва ў намінацыі “Лепшыя работнікі, занятыя ў сельгасвытворчасці, сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па вырошчванні буйной рагатай жывёлы” і трактарысту-машыністу Мікалаю Масюковічу, пераможцу ў намінацыі “Лепшыя работнікі, занятыя ў сельгасвытворчасці, сярод механізатараў, якія дасягнулі вышэйшай выпрацоўкі эталонных гектараў на ўмоўны трактар”.
Калектыву “Чырвонага байца” ёсць кім ганарыцца: тут шчыруюць вяскоўцы, якія не проста добрасумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі, а укладваюць душу ў нялёгкую сельскагаспадарчую справу.

Дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Лянкевіч падзякаваў аграрыям за добрасумленнае і адказнае стаўленне да выканання сваіх працоўных абавязкаў і ўручыў перадавікам вытворчасці Ганаровыя граматы.

Намеснік дырэктара Уладзімір Пятроў адзначыў заслужанымі ўзнагародамі лепшых механізатараў, якія ўдзельнічалі сёлета ва ўборцы ўраджаю.
Працаўнікі сельгасвытворчасці прымалі музычныя падарункі, пажаданні здароўя, поспеху, дабрабыту ў сем’ях.

Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость