Темы

Аграрыі Кіраўшчыны ў саперніцтве з надвор’ем…

Аграрыі Кіраўшчыны ў саперніцтве з надвор’ем…

У няпростых умовах аграрыям сёлета даводзіцца ўбіраць ураджай збажыны: літаральна не бывае дня, каб нябесная канцылярыя не ўносіла свае карэктывы – дажджы стрымліваюць уборачную кампанію. Але сяльчане не даюць сабе паслабленняў. Яны імкнуцца сапернічаць з надвор’ем, каб з мінімальнымі стратамі сабраць вырашчаны ўраджай.

У напружаным рытме працуюць хлебаробы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Ім трэба ўбраць збожжавыя і зернебавовыя з 2290 га без уліку зерня кукурузы. Аб буднях мясцовых працаўнікоў палёў нам расказаў галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Дарафей.

Перш-наперш убралі азімы ячмень, які істотна падсушыла ў маі-чэрвені. Гэтую культуру пасеялі ўпершыню, і нават пры не зусім спрыяльным надвор’і ўдалося сабраць з кожнага з 200 га па 30 цэнтнераў зерня.

Потым пераключыліся на азімы рапс, які напалову ўжо ўбраны – агульны клін складае 580 га. Па 19 цэнтнераў на круг дае культура. Пакуль абмалочваюцца “горшыя” ўчасткі, таму ёсць спадзяванні на лепшы ўраджай. Таксама прыступілі ў арганізацыі да абмалоту азімай пшаніцы. Яна выдалася зусім неблагой – па 43 ц/га – прыкладна на ўзроўні мінулага года.
На палях шчыруць экіпажы 6-ці камбайнаў. Лідзіруюць па намалоце сямейны дуэт бацькі і сына Уладзіміра і Дзмітрыя Комараў, а таксама Андрэй Слуцкі, які працуе аднаасобна. На адвозцы збожжа ад камбайнаў тон задае Валерый Араеў.
Пры дажджлівым надвор’і павялічваецца нагрузка на работнікаў сушыльных гаспадарак. Ва Уласавічах і Кіраўску яны працуюць кругласутачна. На Уласавіцкай – вя­дзецца ачыстка зерня, сартаванне насення, давядзенне яго да патрэбнай кандыцыі. На Кіраўскай – праводзяцца асноўныя работы па сушцы зерня. Старанна працу­юць змены. У аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры трапілі падсобны рабочы Антон Дзікун, слесар па абслугоўванні КЗСК-30Г Сяргей Каранкевіч і аператар КЗСК Аляксандр Беніцэвіч. Сярод лепшых работнікаў таксама аператар Уладзімір Нарэзенка, слесар Руслан Кавалёў.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость