Темы

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: ААТ «Рассвет імя К.П. Арлоўскага»

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: ААТ «Рассвет імя К.П. Арлоўскага»


ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага” заўсёды славілася моцнымі сельскагаспадарчымі традыцыямі, надзейнымі і вернымі выбранай справе людзьмі, дзякуючы якім жыве і працвітае ўрадлівая ніва.

Павіншаваць рассветаўцаў з прафесійным святам і дасягнутымі вынікамі завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Кісялёў, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Андрэй Горбель, старшыня Мышкавіцкага сельвыканкама Жанна Камінская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер і іншыя.
Па традыцыі дырэктара таварыства Аляксандра Багеля сустрэлі на сцэне духмяным пышным караваем.

– Сёння мы сабраліся, каб аддаць даніну павагі няпростай сялянскай працы, – пачаў сваё выступленне Аляксандр Іванавіч. – па традыцыі мы ўспамінаем людзей, якія залажылі аснову сучаснага “Рассвета”, і якіх усе мы добра ведаем: Кірыл Арлоўскі, Васіль Старавойтаў, Феадосія Кісялёва, Галіна Елісеенка, Хрысціна Міхнёва і шмат хто іншы.
Асаблівыя словы падзякі кіраўнік гаспадаркі выказаў ветэранам, спецыялістам, усім рассветаўцам. Ён падкрэсліў, што эканамічны дабрабыт гас­падаркі неразрыўна звязаны з дзвюма асноўнымі галінамі вытворчасці: раслінаводствам і жывёлагадоўляй, а галоўным багаццем “Рассвета” быў і застаецца хлеб.
– Нягледзячы на капрызы надвор’я, дзякуючы намаганням і высокаму прафесіяналізму людзей, сёлета мы вырасцілі добры ўраджай. Побач з вопытнымі хлебаробамі шчыравала моладзь, – дырэктар падрабязней спыніўся на паказчыках у раслінаводстве, жывёлагадоўлі і іншых галінах вытворчасці і сацыяльнай сферы (аб гэтым часта пісалася на старонках раёнкі). – …Упэўнены, што наш “Рассвет” па сацыяльна-эканамічным развіцці і надалей будзе зай­маць лідзіруючыя пазіцыі ў раёне, вобласці і рэспубліцы. У нас ёсць праблемы, якія неабходна вырашаць, але ёсць мэты і задачы на больш далёкую перспектыву. І мы абавязкова справімся з імі.

Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кісялёў у сваім прывітальным слове адзначыў, што сёлета аграрыі Кіраўшчыны добра справіліся з пастаўленымі задачамі: аднымі з першых на Магілёўшчыне завяршылі ўборку зерневых, у поўным аб’ёме выканалі дзяржзаказ, па многіх накірунках атрыманы лепшыя паказчыкі за апошнія 10 год. І ў гэтым вялікая заслуга рассветаўцаў, якія на справе паказваюць, што ўме­юць гаспадарыць па-сучаснаму, эфектыўна і старанна дасягаць пастаўленых мэт. Ён адзначыў, што гаспадарка не стаіць на месцы, асвойвае новыя далягляды, вырабляе экспартаарыентаваную прадукцыю.
– Дзякуючы вашай нялёгкай добрасумленнай працы, напаўняюцца засекі нашай дзяржавы, умацоўваецца яе эканоміка. У працы вы праяўляеце лепшыя чалавечыя якасці, беражлівае стаўленне і вернасць роднай зямлі, трываласць і цярпенне, – падкрэсліў, звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Васільевіч. – Цяпер перад вамі стаіць задача не толькі ўтры­маць узятыя тэмпы, але і знайсці ўнутраныя рэзервы для новых дасягненняў.
Намеснік старшыні райвыканкама ўручыў заслужаныя ўзнагароды рассветаўцам: дыплом І ступені Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь – калектыву ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага”, Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама – трактарысту-машыністу Мікалаю Дразду. Ганаровыя дыпломы Магілёўскага аблвыканкама атрымалі агародніца Валянціна Цішкова, звяно аператараў машыннага даення ў саставе Сяргея Плахотнікаваі Таццяны Недасекінай, аператары машыннага даення Ірына Міхалап і Алена Дзікарэвіч, дыпломы Кіраўскага райвыканкама – трактарысты-машыністы Андрэй Дрозд, Сяргей Фамін, Канстанцін Пятруша, Ігар Гаўрылюк і Мікалай Дрозд.

Начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ “Белагра­прамбанк”Андрэй Горбель адзначыў, што заўсёды прыемна чуць аб дасягненнях “Рассвета”, і выказаў упэўненасць, што і надалей гаспадарка толькі будзе набіраць абароты, застанецца флагманам сельскай гаспадаркі, а маючыя працоўныя традыцыі толькі прымножацца. Андрэй Міхайлавіч уручыў Падзячныя пісьмы і грашовыя сертыфікаты галоўнаму тэхнолагу вытворчага ўчастка “Сад” Алене Юркавец і загадчыку аўтагаража Яўгену Зайцаву.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер падкрэсліў важкі ўклад рассветаўцаў у харчовую бяс­пеку нашай дзяржавы і выказаў упэўненасць, што гэты ўклад будзе прырастаць новымі грунтоўнымі дасягненнямі. Віктар Паўлавіч уручыў нагрудныя знакі Кіраўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў АПК “За добрасумленную працу” трактарысту-машыністу Аляксандру Гутараву і аператару машыннага даення Ірыне Сушко, Падзякі – трактарысту-машыністу Віктару Зайцаву, майстру-наладчыку станцыі тэхнічнага абслугоўвання Вадзіму Цішкову, рыбаводу Мікалаю Рубленку.
Больш сямідзесяці рассветаўцаў атрымалі ўзнагароды з рук дырэктара гаспадаркі Аляксандра Багеля і старшыні прафкама гаспадаркі Святланы Акуліч.

Самадзейныя і прафесійныя артысты віншавалі герояў урачыстасці і дзякавалі ім за добрасумленную працу.

Галіна РУСЕЦКАЯ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость