Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: КСУП “Жылічы”

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: КСУП “Жылічы”

У Жыліцкім СДК з нагоды свята сельгас­вытворцаў сабраліся працаўнікі КСУП “Жылічы”, жыхары аграгарадка Жылічы, навучэнцы мясцовага сельгаскаледжа, госці.

Са словамі ўдзячнасці за нялёгкую сялянскую працу аграрыяў сельгаспрадпрыемства павіншавала першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Антаніна Смятана. Яна адзначыла, што мясцовыя работнікі штогод на справе даказваюць, што ўмеюць гаспадарыць па-сучаснаму, эфектыўна, дасягаючы дастойных рэзультатаў. На бягучы момант у гаспадарцы выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг павялічылася ў параўнанні з узроўнем 2021 года на 14,2%, на аднога працуючага – плюс 12,5%. Ад рэалізацыі прадукцыі атрымана 598 тыс. руб. прыбытку. Рэнтабельнасць склала 24,1% – вышэй на 2,1 працэнтных пункта да аналагічнага перыяду мінулага года. Павялічана пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 35 галоў, кароў – на 40 галоў. Больш чым у 1,2 раза павялічаны валавы збор збожжавых і зернебабовых культур, у 1,6 раза – цукровых буракоў. Нарыхтавана кармоў у разліку на ўмоўную галаву жывёлы – па 40,8 ц. к. адз. – 15,3% вышэй узроўню 2021 года.

Пад дружныя апладысменты прысутных Антаніна Смятана ўручыла дырэктару КСУП “Жылічы” Андрэю Валынцаву Дыплом Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ІІІ супені. Калектыў сельгаспрадпрыемства заняў 3 месца ў намінацыі “Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці сярод сельгасарганізацый (іх філіялаў) вобласці за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2021 годзе”.

Падзячным пісьмом райкама прафсаюза работнікаў АПК была адзначана заатэхнік-селекцыянер Ала Апенька, узнагароду ўручыла ёй спецыяліст райкама Ларыса Ярковіч.

Са святам працаўнікоў сельгасарганізацыі павіншаваў Андрэй Валынцаў. За добрасумленную працу ён выказаў шчырую ўдзячнасць ім, а таксама кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання, якія аказвалі дапамогу ў правядзенні сельгасработ. Падзячныя пісьмы былі ўручаны прадстаўнікам філіяла “Аўтапарк-14” ААТ “Магілёўаблаўтатранс”, ААТ “ПМК-97 Вадбуд”, ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255”, ДУА “Жыліцкі сельскагаспадарчы каледж”, а таксама загадчыцы сталовай сельгаскаледжа Жанне Сімановіч.

З нагоды свята для ўсіх прысутных быў арганізаваны канцэрт народнага казачага ансамбля “Вольніца” УК “Цэнтр культуры і вольнага часу г.Бабруйска”.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024