Темы

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: ААТ «Дабаснянскае»

Аграрыі Кіраўшчыны адзначылі прафесійнае свята: ААТ «Дабаснянскае»

Аншлаг быў у Дабаснянскім СДК, дзе з нагоды свята сабраліся працаўнікі ААТ “Дабаснянскае”: механізатары, паляводы, жывёлаводы, вадзіцелі, спецыялісты – усе, хто працуе для працвітання роднай гаспадаркі і краіны.


Са словамі віншаванняў і шчырымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся намеснік начальніка райсельгасхарчу Іван Грышчанка. Ён адзначыў, што Кіраўскі раён сёлета дасягнуў высокіх паказчыкаў у сельгасвытворчасці, і пэўную долю ў гэтым разам з іншымі адыгралі і прадстаўнікі “Дабаснянскага”. У гаспадарцы ў 1,3 раза атрымана больш, чым у папярэднім годзе, збожжавых і зернебабовых. У 2021 годзе ўпершыню дабаснянцы перакрочылі 6-тысячны рубеж па надоі малака ў разліку на карову. Сёлета таксама праглядаецца станоўчая дынаміка і чакаецца, што паказчык будзе палепшаны.

Іван Грышчанка ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама начальніку вытворчага ўчастка МТФ “Дабрыца” Таццяне Маславай. Актывісту прафсаюзнага жыцця, перадавіку вытворчасці трактарысту-машыністу Юрыю Бычкову Ганаровую грамату райкама прафсаюза работнікаў АПК уручыла спецыяліст райкама Ларыса Ярковіч.

Шэрагу работнікаў сельгасарганізацыі яе дырэктар Аляксандр Вербінаў уручыў Ганаровыя граматы, кветкі і грашовыя прэміі за плённую і добрасумленную працу.
Падарункам для ўсіх прысутных стаў канцэрт выкладчыкаў і навучэнцаў Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость