Аграрыі Кіраўшчыны падкармліваюць азімыя і ўносяць арганіку
Найбольш актуальныя работы, якія на дадзены момант актыўна выконваюць аграрыі ў сельгасарганізацыях Кіраўшчыны, – падкормка азімых усходаў і ўнясенне арганікі ў глебу.
Усяго па раёне азімыя культуры падкормлены на 12360 га, што складае 44% ад планавых плошчаў. Поўнасцю выканалі гэтую работу ў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, на завяршальнай стадыі падкормка азімых у КСУП “Ніва-Барсукі”.
Арганічных угнаенняў па раёне унесена 211,5 тыс.т, што адпавядае 53% ад вывезенага на палеткі. Найбольшы працэнт – у КСУП “Чырвоны баец” (72%) і “Барчыцы-агра” (70%).