Темы

Аграрыі Кіраўшчыны на міжнароднай арэне

Аграрыі Кіраўшчыны на міжнароднай арэне

У чэрвені механізатары ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне» Сяргей Чудапал і Андрэй Урбель сталі пераможцамі 19-га Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лепшы араты», які прайшоў у рамках выставы «Белагра-2025». Іх поспех стаў сапраўдным гонарам не толькі для сельгаспрадпрыемства, але і для ўсяго Кіраўскага раёна. Адразу пасля трыўмфу на рэспубліканскім узроўні таленавітыя аратыя прынялі ўдзел у 12-м Адкрытым чэмпіянаце Расіі па ворыве, які праходзіў ва Ўсяволжскім раёне Ленінградскай вобласці. Гэта прафесійнае спаборніцтва сабрала лепшых механізатараў з усёй Расіі і бліжэйшых замежных краін і стала яркай падзеяй аграпрамысловага комплексу. Чэмпіянат праходзіць кожны год і пашырае свае гарызонты, прыцягваючы ўвагу да сельскагаспадарчай прафесіі. За апошнія некалькі гадоў спаборніцтва наведалі больш за 200 тысяч гледачоў, а ўдзел бралі каманды з 64 рэгіёнаў Расіі і 13 дружалюбных краін. У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічала 55 спецыялістаў з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама
10 майстроў з Беларусі, Абхазіі, Кіргізіі і Пакістана.
Мы пагутарылі з Сяргеем Чудапалам пасля яго вяртання з чэмпіянату. Механізатар падзяліўся сваімі ўражаннямі ад спаборніцтваў. „Нашу краіну разам з намі прадстаўлялі дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Уладзімір Гусараў і майстар вытворчага навучання Максім Лагуноў, якія ўжо маюць вопыт удзелу
ў падобных мерапрыемствах,распавёў Сяргей Міхайлавіч. – Мэта чэмпіянату – не толькі павышэнне культуры вядзення сельскай гаспадаркі, але і развіццё сучасных тэхналогій, папулярызацыя аграрных прафесій, а таксама прыцягненне маладых спецыялістаў у нашу важную сферу. Мерапрыемства стала ўнікальнай пляцоўкай для абмену вопытам і абмеркавання інавацый у АПК.
Хоць удзел у чэмпіянаце быў цікавым і пазнавальным, у мяне была асаблівая нуда па дому,
бо ў гэты час на Кіраўшчыне ішло жніво, і хацелася як мага хутчэй вярнуцца на родныя хлебныя нівы, сесці за штурвал камбайна“.

Гэтае жніво для Сяргея Чудапала 19-е па ліку. Вярнуўшыся з чэмпіянату, ён прадоўжыў убіраць хлеб. У выніку ў пары з Кірылам Гамаліным іх экіпаж намалаціў больш за 2 тысячы тон збожжа.
Удзел кіраўчан у чэмпіянаце такога высокага ўзроўню даказвае, што Кіраўскі раён валодае не толькі таленавітымі спецыялістамі, але і гатовы прымаць удзел у сусветным аграрным руху, прадстаўляючы Беларусь з лепшага боку.

Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость