Темы

Актыўна вядуць корманарыхтоўку працаўнікі КСУП «Ніва-Барсукі»

Актыўна вядуць корманарыхтоўку працаўнікі КСУП «Ніва-Барсукі»

У сельскай гаспадарцы не бывае першасных ці другасных работ – усе яны узаемазвязаны і накіраваны на канчатковы вынік. Упусціш адно звяно ў ланцугу – быць недабору ураджаю.

Нарыхтоўка кармоў для грамадскага пагалоўя – адзін з важнейшых этапаў аграрных будняў. Якім будзе кармавы запас – настолькі прадукцыйна пройдзе стойлавы перыяд утрымання статка, а, значыць, фінансавае папаўненне касы гаспадаркі і, адпаведна, даходы работнікаў.

Аляксандр Еўдакімаў

Актыўна ўвайшлі ў працэс корманарыхтоўкі працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі”. Касавіцу тут распачалі прыкладна 10 дзён таму. Як адзначыў галоўны аграном сельгасарганізацыі Сяргей Сіўчыкаў, да адказнага перыяду і рыхтаваліся адказна, як, дарэчы, робяць гэта заўжды. Да палявой кампаніі ўся неабходная тэхніка загадзя была пастаўлена на лінейку гатоўнасці: правераны і адрэгуляваны вузлы і агрэгаты. Адказна паставіліся да падрыхтоўкі сянажных траншэй.

Андрэй Свірко

Адметна, што ніваўцы, працуючы падчас касавіцы, штогод імкнуцца зрабіць запас не на сезон, а, як мінімум на паўтара. Можа падкінуць розныя сюрпрызы надвор’е, і каб не адчуваць сябе няёмка, трэба мець надзейны тыл. У гаспадарцы каля жывёлагадоўчых аб’ектаў ёсць запасы леташніх кармоў, а побач закладваюцца свежыя. З пачатку корманарыхтоўкі ніваўцы заклалі ў траншэі 6286 тон сакавітага корму: закрыты 2 траншэі на комплексе ў Капусціна, запаўняецца трэцяя, па адной – у Барсуках і Ізабеліна. Паралельна вядзецца нарыхтоўка сенажу ў поліэтыленавую плёнку, назапашана такім чынам 470 тон травяністага корму. Акрамя таго рыхтуецца і сена, яго назапасілі 84 тоны. Першым укосам ніваўцы плануюць скасіць травы на 1867 га.У планах жа мясцовых корманарыхтоўшчыкаў мець не менш чым 11 тысяч тон сенажу, 1080 тон сена, а пазней – 20 тысяч тон сіласу. Пры такім раскладзе за малочную і мясную галіну можна быць спакойным.

Надзейна, адказна, добрасумленна працуюць механізатары і вадзіцелі, занятыя на касавіцы. Скошваюць густыя травы Генадзь Макаронак і Юрый Сямёнаў. Скатвае ў рулоны сянаж Сяргей Гушчын. На корманарыхтоўчых камбайнах КВК задаюць тон у рабоце Аляксандр Еўдакімаў, Алег Стальмакоў і Яўген Манько. Сапраўдны атрад з 14 адзінак тэхнікі задзейнічаны на адвозцы зялёнай масы. Хутка дастаўляюць ад камбайнаў зялёную масу Андрэй Свірко, Аляксандр Печань, Васіль Марозаў, Іван Скрыпуноў, Рыгор Шчаглоў, Мікалай Сурын, Валянцін Пінчук, Віталь Васількоў, Дзмітрый Мендзелеў, Міхаіл і Мікалай Белагалазавы і іншыя. На трамбоўцы сянажнай масы на пагрузчыках “Амкадор” старанна працуюць Аляксандр Няфёдаў і Алег Сакабіцкі.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость