Час рэкордаў

На палях Кіраўскага раёна працягваецца ўборачная страда. За кожным коласам, за кожнай тонай новага ўраджаю – цяжкая праца людзей – галоўных герояў уборачнай кампаніі.
Збожжаўборачныя экіпажы з ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне» ў саставе Дзмітрыя і Уладзіміра Комараў, Сяргея Чудапала і Кірыла Гамаліна на 1 жніўня пераадолелі мяжу ў 1000 тон намалочанага збожжа. Гэта дасягненне стала вынікам разумення важнасці выконваемай працы, адказнасці і ўпартасці.
З працоўным поспехам механізатараў прама ў полі павіншавалі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Арцёмчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер і галоўны аграном прадпрыемства Уладзімір Дарафей. Яны адзначылі важкі ўклад экіпажаў у агульны каравай раёна.
Такі вынік гаворыць аб прафесіяналізме камбайнераў і зладжанай рабоце ўсяго калектыву прадпрыемства: за кожнай тысячай тон стаіць штодзённая праца механізатараў, аператараў і спецыялістаў, якія забяспечваюць работу тэхнікі і своечасовую дастаўку збожжа.
Алеся Прыгажаева. Фота аўтара.