Темы

«Другі хлеб» урадзіў у ААТ «Рассвет імя К.П. Арлоўскага»

«Другі хлеб» урадзіў у ААТ «Рассвет імя К.П. Арлоўскага»

Пра што мы ўспамінаем у першую чаргу, калі гаворка заходзіць пра жыхароў Беларусі? Пэўна, не будзе памылкі, калі сказаць: пра бульбу. Сапраўды, беларусы і бульба – паняцці, бадай, непадзельныя. “Другі хлеб”, як мы па праву называем бульбу, – наша візітная картка.
У гэтыя вераснёўскія дні аграрыі актыўна вядуць уборку клубняў. На Кіраўшчыне ў самых значных аб’ёмах вырошчванне бульбы традыцыйна культывуецца ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. І нездарма: гэтая культура адна з найбольш прыбытковых, ад яе рэалізацыі істотна папаўняецца грамадская каса сельгаставарыства. Праўда, тут варта прыгадаць вядомы пастулат-прыказку “Хто дбае – той і мае”. Для таго, каб тая ці іншая культура дала прыбытак, у працэс яе вырошчвання трэба ўкласці шмат сіл, намаганняў і матэрыяльных затрат.

Рассветаўцы гэта добра разумеюць, а таму імкнуцца ўлічваць усе моманты. Захаванне неабходных тэхналагічных прыёмаў у комлексе з добрасумленнай працай спецыялістаў і радавых работнікаў, а таксама са спрыяльным надвор’ем дазволілі атрымаць сёлета важкі ўраджай каласавых культур. Не менш намаганняў было нададзена і вырошчванню “другога хлеба”. Як паведаміў першы намеснік дырэктара сельгаставарыства Аляксандр Жылінскі, для веснавой высадкі загадзя быў падрыхтаваны якасны насенны матэрыял – часткова вырашчаны на ўласных палетках, а яшчэ плюс 60 т элітнага насення закупілі. У аптымальныя тэрміны правялі пасадку. Сёлета пад бульбу было адведзена 350 га – на 50 га больш, чым у папярэднім годзе. Выкарыстаць вырашылі ў асноўным гатункі, якія маюць высокія смакавыя якасці і добра сябе зарэкамендавалі ў мінулыя сезоны і парадавалі добрай ураджайнасцю: “сельвана”, “мемфіс”, “каралева Ганна”. А на 5 га ў якасці эксперыменту размясцілі новы гатунак – “чэленджэр”. Унеслі пад “другі хлеб” увесь комплекс мінеральных тукаў: калійных, азотных, фосфарных. Своечасова былі праведзены апрацоўкі раслін хімпрэпаратамі супраць хвароб, шкоднікаў і пустазелля, а таксама фітафтарыёзу, сфарміраваны грэбні.

Механізатар Дзмітрый Бяляўскі сумленна працуе на ўборцы бульбы

Зараз рассветаўцы атрымліваюць за свае намаганні цудоўныя дывідэнды. Ураджай радуе і кіраўніцтва, і спецыялістаў агранамічнай службы, і, безумоўна тых, хто непасрэдна на палетках першым бачыць, як у бункеры бульбаўборачных камбайнаў і кузавы аўтамашын ссыпаюцца прыгожыя буйныя клубні. З кожнага гектара атрымліваюць іх у “Рассвеце” амаль па 500 цэнтнераў! Для параўнання: леташні зусім неблагі ўраджай побач з сёлетнім становіцца сціплым – каля 300 ц/га…
Адразу трыма камбайнамі вядзецца ўборка “другога хлеба”. За штурваламі трактароў, да якіх яны падчэплены, – адказныя і ведаючыя справу механізатары. Юрый Бяляўскі, да прыкладу, на копцы бульбы задзейнічаны ўжо 15 год, а наогул у мехцэху гаспадаркі – больш за 30. Старанна працуюць і яго калегі Дзмітрый Бяляўскі і Аляксандр Вяроўкін. Бункер за бункерам напаўняюць яны прыгожымі клубнямі. За працэсам на спецыяльных мосціках камбайнаў уважліва назіраюць іх напарнікі-памочнікі. Гэты участак даручаны Анатолю Дразду, Вадзіму Бяляўскаму і Міхаілу Харкову. Працэс копкі, дарэчы, не абыходзіцца без пэўных нязручнасцей. Дажджы, якія зачасцілі апошнім часам, зрабілі месцамі даволі грузкай зямлю. Здараецца, што трактар калі-нікалі можа і “забуксаваць”. На гэты выпадак выхад прадугледжаны: на полі пастаянна дзяжурыць яшчэ адзін трактар, які пры неабходнасці можа выканаць ролю буксіра і аператыўна выцягнуць машыну таварыша.

Дапамагае рассветаўцам убіраць ураджай «другога хлеба» вадзіцель ААТ «ПМК-197 Вадбуд» Віктар Храмовіч

Адразу чатырма самазваламі выкапаная бульба адвозіцца ад камбайнаў. Хутка падстаўляюць пад напоўненыя бункеры кузавы МАЗаў Яўген Бяляўскі, Дзмітрый Сулімскі, Раман Котаў. Яшчэ адна машына задзейнічана з ААТ “ПМК-197 Вадбуд”: дапамагае рассветаўцам ва ўборцы бульбянога ўраджаю Віктар Храмовіч.Уся бульба дастаўляецца ў сховішча, размешчанае ў раёне цяплічнага камбіната гаспадаркі, якое разлічана на 3 тыс.т. Тут з ёю “разбіраецца” спецыяльная брыгада з 10 чалавек. Як расказаў загадчык сховішча Уладзімір Русанаў, мясцовыя жанчыны-працаўніцы вядуць сартыроўку і закладку клубняў на працяглае захоўване. Працоўны дзень іх пачынаецца з 8 гадзін раніцы і працягваецца да 19-20 гадзін вечара. Уся прывезеная з поля бульба спачатку выгружаецца ў прыёмны бункер, а потым падзяляецца на так званыя фракцыі: вызваляецца ад пяску, сухога бацвіння і камянёў, калі такія трапляюць-такі з-пад камбайна. Дробныя клубні адразу ж засыпаюцца ў кузаў асобнай машыны і адпраўляюцца на корм жывёле. А самая каштоўная фракцыя – гэта буйныя клубні, якія па транспарцёры паступаюць на захоўванне. Тут дзяжураць рабочыя, якія ўважліва сочаць, каб у агульную масу не трапілі пашкожданыя клубні. Старанна працуюць на гэтым участку Людміла Краўцова, Наталля Леановіч, Марына Медзядзёва, Ала Глазоўская і іншыя. З дапамогай спецыяльнай тэлескапічнай стралы бульба засыпаецца раўнамерна практычна пад самую столь. Агрэгатам ужо каторы год умела кіруе Святлана Каўрыга.
Аптовая рэалізацыя бульбы будзе наладжана крыху пазней. Але і зараз наладжаны продаж “другога хлеба” ў фірменных гандлёвых кропках сельгасарганізацыі – у Магілёве, Бабруйску, Кіраўску. Тавар не залежваецца на прылаўках. Паралельна вядзецца нарыхтоўка насення для пасадкі вясной – назапашана ўжо 800 т, і працэс гэты планамерна працягваецца. Трэба ўжо сёння думаць пра будучы ўраджай. З бульбай рассветаўцы сябруюць здаўна і вырошчваюць яе з поўнай мерай адказнасці. А як жа яшчэ паставіцца да аднаго з найкаштоўных беларускіх скарбаў?..
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЕСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость