Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

Пытанні работы галіны жывёлагадоўлі раёна за студзень – люты бягучага года, вырашэнне якіх здольна павысіць эфектыўнасць жывёлагадоўлі, абмеркавалі на чарговай нарадзе кіраўнікі і галоўныя зааветспецыялісты сельгасарганізацый на чале са старшынёй райвыканкама Галінай Слабоднікавай.

Пачалося мерапрыемства на базе адной з МТФ КСУП “Барчыцы-агра”. Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Дарожкін давёў да ведама ўдзельнікаў нарады патрабаванні да захавання на фермах санітарных норм і правілаў, выключэння выпадкаў наведвання аб’ектаў староннімі людзьмі. Асаблівыя патрабаванні – да агароджы вытворчых памяшканняў. Справа ў тым, што бадзяжныя сабакі і каты, а таксама дзікая жывёла могуць быць пераносчыкамі розных захворванняў. Сяргей Дарожкін запатрабаваў тэрмінова правесці работы па ўладкаванні агароджы вакол ферм і комплексаў, дзе дагэтуль яе не было, а дзе ёсць – праверыць на цэласнасць і ў выпадку неабходнасці адрамантаваць.

Удзельнікам нарады прадэманстравалі, як павінны быць абсталяваны дэзбар’еры на ўездзе на тэрыторыю фермы ці комплексу, якія ветпрэпараты выкарыстоўваюцца для апрацоўкі тэхнікі, маючай права заехаць на тэрыторыю жывёлагадоўчых аб’ектаў, яны пазнаёміліся з парадкам вядзення журнала, дзе рэгістрыруюцца асобы, якія заходзяць ці заязджаюць на МТФ. Кіраўнікам сельгасарганізацый даручана на кожнай ферме прадпрыняць такія ахоўныя меры, каб не дапусціць узнікнення небяспечнай для жывёлы хваробы.

У зале пасяджэння райвыканкама было абмеркавана пытанне работы жывёлагадоўчай галіны з пачатку года. Намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка падрабязна расказаў, як спрацавалі сельгасарганізацыі раёна па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Так, за студзень – люты сельгасарганізацыямі атрымана 13286 т малака, што склала 109,2% да адпаведнага перыяду 2023 года, у тым ліку за люты – 113,8%. Варта адзначыць, што практычна ўсе гаспадаркі плюсуюць у параўнанні з мінулым годам. Адпаведна з вытворчасцю малака ўзрасла і яго рэалізацыя: з пачатку года на перапрацоўчае прадпрыемства адпраўлена 12247 т (109,9% да студзеня – лютага 2023 года). Аднак некалькі гаспадарак знізілі таварнасць малака: ААТ “Дабаснянскае”, КСУП “Барчыцы-агра” і “Жылічы”. Кіраўнікам гэтых сельгасарганізацый даручана выправіць негатыўную сітуацыю.

Па стане на 1 сакавіка пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў раёне складала 35402 галавы (+833 галоў да леташняга паказчыка), у тым ліку 11200 кароў (+305). З пачатку года было атрымана 2120 галоў прыплоду БРЖ – гэта вышэй мінулагодняга паказчыка на 189. У той жа час не выканалі даведзеныя заданні КСУП “Жылічы” і СГФ “Чыгірынка”. Галіна Слабоднікава дала даручэнне кіраўнікам і спецыялістам вышэйназваных гаспадарак прааналізаваць прычыны недаатрымання прыплоду БРЖ і ў далейшым не дапускаць падобнага.

Як заўважыў Іван Грышчанка, з пачатку года раён атрымаў 611 г сярэднесутачных прываг БРЖ, а гэта +71 г да студзеня – лютага 2023 года. Найбольшых паказчыкаў дасягнулі жывёлаводы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” (+222 г). У той жа час знізілі гэты паказчык КСУП “Чырвоны баец” (-81 г), ААТ “Дабаснянскае” (-68 г) і КСУП “Жылічы” (-37 г). Па словах спецыяліста, найбольшым чынам паўплывала на недаатрыманне прадукцыі, незахаванне ў поўнай меры тэхналогіі вытворчасці, догляду і лячэння БРЖ.

Аналізуючы вытворчыя паказчыкі жывёлагадоўчай галіны, Іван Леанідавіч адзначыў, што станоўчыя вынікі ёсць, але хацелася б, каб яны былі лепшымі, бо ад гэтага залежыць фінансавае становішча гаспадарак, іх магчымасць развівацца, павышаць заробкі працаўнікам. Каб гэтага дасягнуць, павінна быць агульная зацікаўленасць і кіраўнікоў, і галоўных спецыялістаў, і работнікаў, бо там, дзе праблему бачаць і своечасова вырашаюць, усё атрымліваецца.

Абмеркавалі пытанні аднаўлення статка, лячэння жывёлы, спосабы матэрыяльнага заахвочання жывёлаводаў і спецыялістаў, як адну з мер паляпшэння прадукцыйнасці працы работнікаў і іх адказнасці за сваю справу.

Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024