Темы

Характар гартуецца ў полі

Характар гартуецца ў полі

На палях Магілёўшчыны працягваецца гарачая пара ўборачнай кампаніі. Жніво ўжо падарыла свой яркі прыклад працоўнага майстэрства: мала­дзёжны экіпаж у саставе Сяргея Дразда і Эдуарда Фаміна з ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» дасягнуў па-сапраўднаму ўражлівага выніку: узяў планку ў 3000 тон!
Працуючы на палях роднай гаспадаркі, механізатары намалацілі 2851,6 тоны збожжа. Да запаветнай адзнакі ў 3000 тон заставалася зусім мала. Завяршыўшы ўборку дома, яны накіраваліся на дапамогу калегам з ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна. І там праявіліся сапраўдны прафесіяналізм і камандны дух маладых механізатараў. Не губляючы тэмпу, Сяргей і Эдуард працягваюць працаваць на жніве, дапамагаючы хлебаробам Шклоўшчыны хутчэй справіцца з уборачнымі работамі.
Вопыт маладых хлебаробаў, іх майстэрства і адказнае стаўленне да справы дазволілі дамагчыся яшчэ лепшых паказчыкаў. Па стане на ўчарашнюю раніцу агульны намалот экіпажа склаў 3578,9 тоны збожжа! Такім вынікам сапраўды можна ганарыцца. За гэтымі лічбамі – напружаныя дні на полі, раннія ўздымы, гадзіны за штурвалам камбайна, пастаянная ўвага да тэхнікі і вялікая любоў да сваёй справы.
Прыклад рассветаўцаў паказвае, што сучасная мо­ладзь умее працаваць, ста­віць перад сабой высокія мэты і дамагацца іх. Сёння Сяргей і Эдуард – сапраўдныя героі жніва. Іх працоўны вынік натхняе іншых і становіцца прыкладам для пераймання.
Віншуем маладых лю­дзей з выдатным вынікам на жніве і жадаем ім новых працоўных перамог і шчодрага ўраджаю!
Беларускі каравай – у надзейных руках!


Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Конкурс

«Беларусачка-2026»

25 августа 2026
Читать новость
ПроЖенщин

Героиня нашего рода

25 августа 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Пожар в Кировске: сгорели авто и гараж

25 августа 2026
Читать новость
Медицина

Коварная болезнь

25 августа 2026
Читать новость
Медицина

В её руках здоровье сельчан

25 августа 2026
Читать новость
Актуально

Дзень беларускага пісьменства

25 августа 2026
Читать новость