“Хто, калі не мы!”

“Хто, калі не мы!”

Менавіта такога жыццёвага дэвізу прытрымліваецца намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Іван Калееў.

У наш час у галіне сельскай гаспадаркі, дзе сучасныя тэхналогіі, новыя агратэхнічныя прыёмы і працавітасць ідуць побач, важную ролю адыгрываюць маладыя спецыялісты – энергічныя, поўныя энтузіязму і жадання прыносіць карысць дзяржаве. Іван Калееў – адзін з іх. Ён прайшоў шлях ад механіка да намесніка дырэктара, які адказвае за механізацыю на сельгаспрадпрыемстве і для маладых аграрыяў з’яўляецца прыкладам адданасці і любові да сваёй справы.
Іван нарадзіўся ў вёсцы Дунаёк Быхаўскага раёна, які мяжуе з Кіраўскім. З дзяцінства ён быў неабыякавы да сельскагаспадарчай тэхнікі. Гэты запал да вялізных трактароў і магутных камбайнаў перадаўся яму ад дзеда, які працаваў трактарыстам.
У юнацтве, як і многія хлопцы з яго вёскі, Іван часта наведваў сяброў у Чыгірынцы, дзе і сустрэў сваю другую палову – Таццяну. Ад часткі, дзякуючы гэтай сустрэчы, малады чалавек звязаў свой лёс і прафесійнае жыццё з Кіраўшчынай. Таццяна Калеева таксама знайшла сябе ў сельскагаспадарчай сферы – працуе эканамістам у “Рассвеце”. У сям’і выхоўваецца двое сыноў: пяцігадовы Арцём і дзевяцігадовы Ягор.
Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства прадаставіла маладой пары аграрыяў дом, і зараз Іван і Таццяна актыўна займаюцца яго добраўпарадкаваннем, ствараюць утульную і камфортную прастору для сябе і дзяцей.
Галава сям’і імкнецца перадаць любоў да зямлі, да высакароднай працы аграрыяў сваім дзецям. Разам з сынамі шмат часу праводзіць на свежым паветры, працуюць на ўласным прысядзібным участку. Тата знаёміць хлапчукоў з сельгастэхнікай.
Дарэчы, прафесійныя асновы Іван атрымаў падчас вучобы ў Клічаўскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Цяпер вучыцца на апошнім курсе Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. Амаль праз месяц ён атрымае дыплом інжынера. Свой шлях у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” малады аграрый пачынаў 12 гадоў таму – механікам, затым быў трактарыстам, брыгадзірам, а пазней – інжынерам. Не баіцца цяжкасцяў, імкнецца да самаразвіцця. Нягледзячы на тое, што другі год займае пасаду намесніка дырэктара, на час жніва, Іван Уладзіміравіч перасаджваецца за штурвал камбайна.Кіраванне збожжаўборачнай тэхнікай, бязмежныя палі збожжа і магчымасць унесці свой уклад у агульны намалот прыносяць яму асаблівае задавальненне. “Для мяне поле – гэта не проста месца працы. Гэта маё жыццё. Уборка хлеба – пачэсная справа, якая корміць людзей і дорыць надзею на дабрабыт. Люблю прасторы беларускіх палёў, адказную пару ўборачнай кампаніі. У любую хвіліну я гатоў стаць у адзін строй з камбайнерамі нашага сельгаспрадпрыемства”, – кажа ён. У гэтым годзе Іван і яго напарнік Максім Мерэдаў занялі трэцяе месца сярод маладзёжных збожжаўборачных экіпажаў у раённым спаборніцтве, што падкрэслівае іх прафесіяналізм і майстэрства.
Што да выбару прафесіі, малады чалавек ні разу не пашкадаваў аб тым, што звязаў сваё жыццё з галіной сельскай гаспадаркі. Ён упэўнены, што праца сельскага працаўніка – гэта не толькі абавязак і высокая адказнасць, але і гонар за свой уклад у харчовую бяспеку краіны.
Жыццёвы і прафесійны шлях героя гэтых радкоў – яскравы прыклад таго, як моладзь можа падтрымліваць і развіваць традыцыі бацькоў, дзядоў і прадзедаў, захоўваючы любоў да зямлі і сельскай працы, і пры гэтым ствараць шчаслівыя сем’і, жыццё і ўтульнае на роднай зямлі.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем