Темы

КСУП «Ніва-Барсукі» ўдастоена Падзякі Прэзідэнта

КСУП «Ніва-Барсукі» ўдастоена Падзякі Прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб’явіў Падзяку працаўнікам аграпрамысловага комплексу.

Кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь калектывам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.

Сярод тых, хто ўдастоены падзякі, калектыў працаўнікоў КСУП «Ніва-Барсукі», а таксама работнікі СУП «Міжлескае» (Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць), ААТ «Навасёлкі-Лучай» «(Пастаўскі раён, Віцебская вобласць), ААТ «Ціхінічы» (Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць), СВК «Свіслач» (Гродзенскі раён), ААТ «Казловічы-Агра» (Слуцкі раён, Мінская вобласць); работнікі сферы АПК Мінскай вобласці і Нясвіжскага раёна.

Прызнанне заслуг на дзяржаўным узроўні падкрэслівае ключавую ролю аграрыяў у забеспячэнні харчовай бяспекі краіны і служыць стымулам для далейшага развіцця сельгасвытворчасці.
Дырэктар КСУП «Ніва-Барсукі» Іван Рыняк адзначыў: «Гэтая ўзнагарода – заслуга кожнага работніка нашага сельгаспрадпрыемства. Агульны поспех забяспечваюць надзейная тэхніка, людзі, якія любяць сваю прафесію, і іх добрасумленнае стаўленне да працы.

Падзяка Прэзідэнта з’яўляецца красамоўным пацвярджэннем таго, што штодзённая цяжкая праца работнікаў КСУП «Ніва-Барсукі» заўважаная і адзначана на дзяржаўным узроўні.

Многія з нашых работнікаў працягваюць справу бацькоў і дзядоў, застаюцца вернымі роднай зямлі. Дзяржаўная падзяка ўспрымаецца як даніна павагі не толькі бягучым дасягненням, але і шматгадовай гісторыі нашай гаспадаркі.

Нам сапраўды шчыра прыемна, што нас заўважаюць і паважаюць. За гэтыя дні мы атрымалі шмат віншаванняў з высокай дзяржаўнай узнагародай. Такая адзнака нашай калектыўнай працы з’яўляецца магутным стымулам працягваць развіццё прадпрыемства».

Падрыхтавала
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Актуально

Здоровое питание для детей: полезные правила и привычки

9 сентября 2026
Читать новость
Единый день информирования

10 сентября в Кировском районе пройдет Единый день информирования

8 сентября 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика алкоголизма среди подростков

8 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Китайские тревел-блогеры посетят Дворец Булгаков в Жиличах

8 сентября 2026
Читать новость
Прямая линия

12 сентября прямую телефонную линию проведет Татьяна Ивановна Белявская

8 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября Могилевским облисполкомом проведется горячая линия для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость