Темы

На цяплічным камбінаце ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» пануе сапраўдная вясна

На цяплічным камбінаце ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» пануе сапраўдная вясна

За акном лютаўскае снежнае надвор’е, а на цяплічным камбінаце ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» пануе сапраўдная вясна. Тут, ва ўмовах, максімальна набліжаных да ідэальных, актыўна спеюць агуркі. Вытворчасць вядзецца па тэхналогіі святлакультуры.

Пад святлом некалькіх тысяч лямпачак агуркі дасягаюць спеласці за 45 дзён. Жыхары Кіраўскага і іншых раёнаў Магілёўскай вобласці маюць магчымасць набываць гародніну айчыннай вытворчасці, а сваё есці і смачней, і прыемней.

На вытворчых гектарах цяплічнага камбіната падтрымліваецца неабходная тэмпература для паспявання агуркоў. А гэта гародніна, як вядома, патрабуе скрупулёзнага догляду. Мясцовыя агароднікі ўважліва клапоцяцца пра кожную расліну. У тэхналогіі вытворчасці выкарыстоўва-
ецца кропельны паліў і ўважліва падабраны пажыўны рацыён. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, аптымальныя ўмовы для раслін забяспечваюцца кругласутачна з дапамогай камп’ютарнай сістэмы, якая кантралюе рэжым тэмпературы, вільготнасці і асвятлення. Але без клапатлівых рук цяплічніц, вядома, не абысціся. Яны актыўна выдаляюць вусы і пасынкі, каб расліны не страчвалі пажыўныя рэчывы на лішнія парасткі, і своечасова робяць выбарку ўраджаю, каб агурок не перарастаў.

Нядаўна ў цяпліцах высадзілі расаду таматаў, але асноўны фронт работ зараз засяроджаны на агурках. З пачатку года іх ўжо сабрана 180 тон.

У канцы мінулага года завершана тэхнічная мадэрнізацыя сістэмы электрадасветкі, што дало магчымасць павялічыць аб’ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі.

Цяплічнай гаспадарцы «Рассвета» больш за сорак гадоў. Дзякуючы маштабнай мадэрнізацыі і выкарыстанню дадатковых крыніц цяпла, цяпер агуркі збіраюць круглы год. А гаспадарка ў выніку атрымлівае дадатковы прыбытак. Гэта дазваляе нарошчваць аб’ёмы айчыннай сельгаспрадукцыі, якая становіцца не толькі смачней і карысней, але і больш даступнай для пакупнікоў па кошце.
Агуркі айчыннай вытворчасці. ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» – прыклад таго, як з дапамогай інавацый, адказнага падыходу і стараннай працы можна дасягаць стабільнасці і якасці ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара і Галіны РУСЕЦКАЙ.


Последние новости

Актуально

Александр Лукашенко собрал совещание с силовиками. Тема — итоги проверки одной из бригад внутренних войскм

13 октября 2026
Читать новость
В районе

Криминальная хроника: молчать нельзя… реагировать

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Почему я делаю прививку от гриппа

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Прививочная кампания против гриппа

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

15 октября состоится заседание комиссии по координации по содействию занятости населения

13 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

16 октября прямую телефонную линию проведет Ирина Александровна Петровская

13 октября 2026
Читать новость