Темы

На фінішнай прамой

На фінішнай прамой

У чарадзе восеньскіх клопатаў сяльчан рабочы рытм назіраецца на многіх участках. Сабраць усё вырашчанае – тое, у што ўкладвалася праца многіх людзей на працягу ўсяго сезона, – галоўная задача дня.

Сапраўдным калейдаскопам выглядаюць у гэтыя вераснёўскія дні дзеянні працаўнікоў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, якія выходзяць на фінішную прамую сельскагаспадарчага года. Напрыканцы мінулага тыдня мы наведалі розныя рассветаўскія ўчасткі, і паўсюль назіраліся высокая арганізацыя працы, тэмпы і, безумоўна, выдатнае стаўленне саміх рассветаўцаў да работ.

Як нам расказаў аграном-хімік сельгасарганізацыі Андрэй Скраблевіч, большасць атрыманага сёлета ўраджаю парадавала. Для таго, каб так атрымалася, на розных этапах вытворчых працэсаў былі захаваны неабходныя тэхналагічныя прыёмы. Усё, што залежала ад працаўнікоў, свое-
часова выканана. Дзесьці ўмешвалася ў гэтыя працэсы надвор’е, але скардзіцца на неспрыяльныя пагодныя ўмовы – не ў звычках рассветаўцаў.

Парадавалі цукровыя буракі, якія размяшчаліся на 256 га. З к іх было накапана 12669 т пры ўраджайнасці амаль 500 ц/га. Пры базіснай цукрыстасці 16% рассветаўскія салодкія карані выйшлі саладзейшымі – 17,36%. Усе караняплоды былі адпраўлены на Слуцкі цукроварафінадны камбінат, і цяпер па праву можна чакаць істотную фінансавую прыбаўку.

З выдатным настроем рассветаўцы завяршылі ўборку бульбы. Ураджай другога хлеба таксама выйшаў больш важкім, чым у мінулым годзе. З 350 га накапана больш за 18000 т (летась было 12 тыс.т). Сярэдняя ўраджайнасць – 528 ц/га. Уся бульба праходзіць сартыроўку на сховішчы. Частка яе адпраўляецца на корм жывёле на фермах, а асноўная маса закладваецца ў сховішчы для далейшай рэалізацыі ў гандлёвых кропках.

Ударныя сілы механізатарскіх кадраў накіраваны на ўборку кукурузы. На зерне завяршаюць абмалот камбайнеры Мікалай, Анатоль і Андрэй Дразды, Іван Калееў. Яны ўбралі царыцу палёў на 674 га, з якіх намалацілі 4660 т залацістага насення. Ураджайнасць – выдатная: па 70 цэнтнераў на круг выходзіць.

Паралельна шчыруюць на тэхніцы механізатары і вадзіцелі, убіраючы кукурузу на сілас. Убрана культура на 2223 га, яшчэ засталося здрабніць і перавезці – са 185 га. Ураджайнасць зялёнай масы – 297 ц/га. Адразу трыма кормаўборачнымі камбайнамі здрабняюць масу механізатары Міхаіл Вербенка, Канстанцін Пятруша і Ігар Жалдак. На адвозцы хутка завіхаецца атрад з амаль дзясятка трактароў з прычэпамі і аўтамашын.

Паклапаціліся рассветаўцы пра будучы ўраджай. Своечасова і якасна была праведзена сяўба азімых культур, якія размешчаны на 2863 га, – ячменю, пшаніцы, трыцікале, зерневых на зялёны корм, рапсу. Амаль усе палеткі засяваў Дзмітрый Кахновіч. Актыўна вядзецца ворыва пад зябліва, уносяцца мінеральныя ўгнаенні.

Адной з візітных картак “Рассвета” застаецца агароднінаводства. Як нам паведаміў аграном Іван Фядотаў, які адказвае ў сельгасарганізацыі за гэтую сферу сельскай гаспадаркі, поўнасцю завершана ўборка цыбулі, сталовых буракоў, морквы. З цыбульных плантацый, якія займалі 70 га, атрымана 2196 т залацістых галовак пры ўраджайнасці 310 ц/га. Увесь ураджай пакладзены на захоўванне ў сховішчы. Як, дарэчы і сталовыя буракі, ураджайнасць якіх выйшла па 430 цэнтнераў з кожнага з 18 га. На такой жа плошчы была размешчана і морква, якая таксама ўрадзіла: па 550 цэнтнераў на круг атрымалі рассветаўцы. На ўборку яе былі задзейнічаны работнікі практычна з усіх падраздзяленняў гаспадаркі, а таксама часова занятыя работнікі з Кіраўска і Бабруйска, з якімі “Рассвет” своечасова разлічваўся за выкананыя работы.

Надышла чарга і ўборкі “каралевы агародніны” – так іншы раз называюць капусту. Дакладней, ранняя і сярэдняспелая была ўбрана і рэалізавана ўжо даўно, а зараз прыступілі да позняй.

Уся атрыманая агародніна паступае ў сховішчы сельгаставарыства і чакае адпраўкі ў гандлёвыя кропкі – як уласныя, так і іншыя. Першыя партыі ўжо праходзяць перапрацоўку і пакуюцца ў спецыяльную тару. Спажыўцы гатовы набыць свежую рассветаўскую прадукцыю.

Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость