Темы

На Кіраўшчыне пачалася сяўба цукровых буракоў

На Кіраўшчыне пачалася сяўба цукровых буракоў

Ад тэмпу работ горача на сельскагаспадарчых палетках. Аграрыі раёна паралельна вядуць падрыхтоўку і ўзворванне глебы, сяўбу збожжавых, пасадку агародніны, унясенне мінеральных угнаенняў, падкормку азімых, унясенне КАС і іншыя віды сельгасработ.

Літаральна некалькі дзён таму надыйшоў час сяўбы цукровых буракоў. Вырошчваннем гэтай прыбытковай і карыснай культуры займаюцца практычна ўсе гаспадаркі раёна. Актыўна ўключыліся ў правядзенне сяўбы механізатары ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Штогод вырошчванню гэтай салодкай культуры тут надаюць асаблівае значэнне, бо яе важкія ўраджаі дазваляюць сельгаставарыству мець неблагі грашовы прыбытак.
Першае, на што робяць стаўку раслінаводы РАПТЗ – строгае захаванне тэхналогій сяўбы і вырошчвання салодкіх каранёў. Загадзя тут клапоцяцца пра належны насенны матэрыял, унясенне неабходных угнаенняў. Тэхналогія вырошчвання толькі на першы погляд здаецца нескладанай: падрыхтоўка глебы, сяўба, апрацоўка ад пустазелля і шкоднікаў, уборка. Але для таго, каб атрымаць добры ўраджай салодкіх каранёў, неабходны строгае захоўванне тэхналогііі, пастаянны клопат і штодзённая напружаная праца. Немалаважнае значэнне маюць і ўмовы надвор’я: культура вельмі патрабавальная да святла, вільгаці і цяпла.
Сёлета пад цукровую культуру адвялі плошчу ў 405 га. З раніцы і да змяркання вядуцца работы па падрыхтоўцы глебы пад цукровыя буракі, а ўслед за апрацоўваючым агрэгатам рухаецца сеялка. Пры спрыяльным надвор’і сяўбу тут плану­юць завяршыць за некалькі дзён.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость