Темы

На Кіраўшчыне жывёлавод малочнай фермы «Віленка» Вячаслаў Бабіч расказаў пра сваё прызначэнне

На Кіраўшчыне жывёлавод малочнай фермы «Віленка» Вячаслаў Бабіч расказаў пра сваё прызначэнне

Маладога жывёлавода малочнатаварнай фермы «Віленка» філіяла СВК «Бераснёўскі» ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Вячаслава Бабіча мы заспелі за працай. Каб з ім пагутарыць, давялося пачакаць, пакуль ён падсцілаў каровам у стойлах, каб тым было камфортна адпачываць.

На МТФ малады чалавек працуе трэці год. Нарадзіўся і вырас у Баравіцы. Пэўны час спрабаваў уладкаваць сваё жыццё ў Мінску, аднак вярнуўся на малую радзіму, як толькі ў іх з жонкай нарадзіўся сынок Марк. Бабічы вырашылі гадаваць сына ў родным раёне, побач з бацькамі і блізкімі. Нездарма ж кажуць: дома і сцены дапамагаюць.

Для маладых мужа і жонкі, такіх як Бабічы, стабільная работа і годная заработная плата адыгрываюць ключавую ролю. На ферме маладога чалавека прынялі добра: у жывёлагадоўлі заўсёды патрэбны энергічныя работнікі. Тым больш, што з працай жывёлавода Вячаслаў быў знаёмы з дзяцінства – у гэтай галіне шчыруе яго мама, часта дапамагаў ёй, таму навыкі былі.

Праца жывёлавода цэніцца высока, але для таго, каб атрымаць максімальную аддачу – добрыя вытворчыя паказчыкі і, адпаведна, добрую зарплату, трэба пастарацца.

пачынаецца з 8 раніцы. За ім замацавана 230 галоў. Заступаючы на змену, жывёлавод адразу ж бярэцца за чыстку кармушак і навядзенне парадку ў стойлах. Дарэчы, падтрыманню патрэбных санітарных умоў і захаванню гігіены на працоўным месцы ён надае асаблівае значэнне. Займаецца кармленнем, паеннем кароў, падсцілае свежую салому. Такая праца патрабуе і фізічнай вынослівасці, і цярпення, і адказнасці, і, што нямала важна, павагі да жывёлы, бо ў кожнай рагулі свая індывідуальнасць, і для падтрымання дабрабыту і здароўя статка добры жывёлавод абавязаны гэта ўлічваць. Такі падыход важны для паспяховага развіцця і росту жывёлы.

Кіраўніцтва адклікаецца аб маладым жывёлаводзе, як аб энергічным і добрасумленным працаўніку, якому можна даручыць любую справу і быць упэўненым, што яна будзе выканана ў тэрмін і якасна.

Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость